RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Ліцэнзаванне. Сертыфыкацыя

Ліцэнзія – гэта дазвол на ажыццяўленне віду дзейнасці пры абавязковым захаванні ліцэнзійных патрабаванняў і ўмоў, выдадзены ліцэнзуючым органам.

Але ліцэнзія – гэта не адзіны дакумент, неабходны для вядзення гаспадарчай дзейнасці. Вам, напэўна, знаёмае такое паняцце, як сертыфікат.

Сертыфікат – пацвярджэнне адпаведнасці для тавараў або паслуг, вынікам ажыццяўлення якога з’яўляецца дакументальнае пасведчанне адпаведнасці аб’екта ацэнкі патрабаванням тэхнічных нарматыўных прававых актаў у галіне тэхнічнага нармавання і стандартызацыі. Прасцей кажучы, гэта дакументальны доказ таго, што вашы тавары ці паслугі маюць належную якасць. Шэраг тавараў і паслуг патрабуюць абавязковую сертыфікацыю, якая ажыццяўляецца акрэдытаваным органам па сертыфікацыі на аснове дагавора з заяўнікам.

Ніжэй прыведзены пералік нарматыўна-прававых актаў, якія рэгламентуюць дадзеныя працэсы:

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 1.09.2010 г. № 450 «Аб ліцэнзаванні асобных відаў дзейнасці»

Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 21 кастрычніка 2016 г. № 849 «Аб некаторых пытаннях пацвярджэння адпаведнасці ў Нацыянальнай сістэме пацвярджэння адпаведнасці Рэспублікі Беларусь»

Дзяржаўны Камітэт па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь