RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Прэферэнцыі для інвестараў

 

ІНВЕСТЫЦЫЙНЫ ДАГАВОР

Пры заключэнні інвестыцыйнага дагавора інвестар кіруецца Законам Рэспублікі Беларусь 12 ліпеня 2013 г. № 53 З «Аб інвестыцыях», Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 жніўня 2009 г. № 10 «Аб стварэнні дадатковых умоў для ажыццяўлення інвестыцый у Рэспубліцы Беларусь», пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 ліпеня 2016 г. № 563 «Аб мерах па рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 6 жніўня 2009 г. № 10».

Калі заключаны інвестыцыйны дагавор, інвестар атрымлівае льготныя ўмовы і прэферэнцыі для рэалізацыі інвестыцыйнага праекта, сярод якіх:

– спрашчэнне рэжыму атрымання зямельных участкаў, які ўключае арэнду без працэдуры правядзення аўкцыёну;

– вызваленне ад арэнднай платы за зямельны ўчастак і платы за права заключэння дагавора арэнды зямельнага ўчастка;

– вызваленне ад выплаты ўвазных мытных пошлін і ПДВ пры ўвозе тэхналагічнага абсталявання, камплектуючых і запасных частак да яго для рэалізацыі інвестыцыйнага праекта;

– вылік сум ПДВ, прад’яўленых пры набыцці тавараў (работ, паслуг), маёмасных правоў, выкарыстаных для будаўніцтва, аснашчэння аб’екта інвестыцый, незалежна ад сум ПДВ, вылічаных па рэалізацыі тавараў (работ, паслуг), маёмасных правоў;

– вызваленне ад пакрыцця страт сельскагаспадарчай і лесагаспадарчай вытворчасці, выкліканых адабраннем зямель;

– вызваленне ад выплаты дзяржаўнай пошліны за выдачу замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства дазволаў на права займацца працоўнай дзейнасцю ў Рэспубліцы Беларусь;

– права на будаўніцтва інвестыцыйных аб’ектаў паралельна з выкананнем праектных работ на наступныя этапы і афармленнем правоў на зямельны ўчастак.

Заканадаўствам Рэспублікі Беларусь прадугледжана магчымасць атрымання дадатковых індывідуальных ільгот і прэферэнцый, якія ўлічваюць спецыфіку праекта.

 

ПАЎДНЁВА-ЎСХОДНІ РЭГІЁН МАГІЛЁЎСКАЙ ВОБЛАСЦІ

У мэтах комплекснага сацыяльна-эканамічнага развіцця паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці (тэрыторыя Крычаўскага, Клімавіцкага, Краснапольскага, Касцюковіцкага, Слаўгарадскага, Чэрыкаўскага і Хоцімскага раёнаў) прыняты Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 чэрвеня 2015 г. № 235 «Аб сацыяльна-эканамічным развіцці паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці».

Указ прадугледжвае стварэнне шэрагу прэферэнцый. Для фізічных асоб прадастаўляецца льгота па выплаце падаходнага падатку (стаўка ў памеры 10% з даходаў у выглядзе аплаты працы). Для наймальнікаў і камерцыйных арганізацый, зарэгістраваных на тэрыторыі паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці, Указам прадугледжаны льготы па абавязковых страхавых узносах у бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва (24%). Фінансаванне расходаў на стварэнне інжынернай і транспартнай інфраструктуры, неабходнай для рэалізацыі інвестыцыйных праектаў у сельскай гаспадарцы і прамысловасці на тэрыторыі паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці арганізацыямі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі, у перыяд з 1 ліпеня 2015 г па 31 снежня 2020 г. ажыццяўляецца ў памеры 50% за кошт сродкаў рэспубліканскага бюджэту і 50% – сродкаў кансалідаванага бюджэту Магілёўскай вобласці. Акрамя таго, грамадзянам, якія ажыццяўляюць працоўную дзейнасць на тэрыторыі пералічаных раёнаў, прадастаўлена магчымасць ажыццявіць будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылля з дапамогай ільготных крэдытаў на 20 гадоў пад 1% гадавых.

У Магілёўскай вобласці дзейнічае Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці на перыяд да 2020 года, у якой запланаваны мерапрыемствы па стварэнні новых і павышэнні эфектыўнасці дзейных вытворчасцей ва ўсіх галінах эканомікі, у тым ліку арыентаваных на перапрацоўку мясцовых прыродных рэсурсаў і сельскагаспадарчай сыравіны. Фінансаванне мерапрыемстваў Праграмы ажыццяўляецца за кошт уласных сродкаў арганізацый, бюджэтных сродкаў, рэсурсаў банкаў, ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь» і іншых крыніц.