RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Аграэкатурызм

 

На тэрыторыі Магілёўскай вобласці на 1 студзеня 2023 года зарэгістраваны 224 суб'екты аграэкатурызму.

У 2022 годзе суб'ектамі аграэкатурызму аказаны паслугі 62 860 аграэкатурыстам, заключана 9 205 дагавораў, выручка ад прадастаўленых паслуг у сферы аграэкатурызму склала 2 507 тыс. рублёў, сярэдняя працягласць знаходжання аграэкатурыстаў у аграэкасядзібах склала 2 дні.

Рэалізуецца праграма ўдзелу ААТ «Белаграпрамбанк» у развіцці аграэкатурызму ў Рэспубліцы Беларусь. На 1 студзеня 2023 г. крэдыты выдзелены 69 суб'ектам на агульную суму 1 235,96 тыс. рублёў, у тым ліку ў 2022 годзе тром новым суб'ектам на суму 72,85 тыс. рублёў.