Міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксей Багданаў 6 красавіка здзейсніў рабочую паездку ў Магілёўскую вобласць, паведамілі ў прэс-службе ведамства.
Як адзначылі ў прэс-службе МАРГ, мэта паездкі - ацэнка наяўнасці і ўмоў захоўвання прадукцыі ў стабфондах.
Падчас камандзіроўкі міністр сумесна з кіраўніцтвам Магілёўскага аблвыканкама і начальнікам тэрытарыяльнага органа МАРГ па Магілёўскай вобласці наведалі сховішчы для агародніны КФХ «Царава», ААТ «Фірма «Кадзіна» і цяплічную гаспадарку, дзе азнаёміліся з умовамі вырошчвання таматаў.
Без увагі не пакінулі і гандаль. Аляксей Багданаў азнаёміўся з работай магазіна Белкаапсаюза, дзе ацаніў насычэнне паліц садавінагароднінай прадукцыяй.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
06.05.2024 - 14:44
06.05.2024 - 12:24
Ровары і электраровары перадалі сацработнікам Краснаполля (відэа)
03.05.2024 - 14:36
03.05.2024 - 10:00