Другі міжнародны конкурс вакальнага-харавога мастацтва ім. І.М. Лучанка збярэ ў Магілёве 28 сакавіка больш за 2 тыс. удзельнікаў. Пра гэта расказалі ў Магілёўскай дзіцячай школе мастацтваў нумар 1 ім. І.М. Лучанка.
Удзельнікамі конкурсу стануць выканаўцы і калектывы з Беларусі і Расіі ў двух фарматах: вочна і завочна. Выступаць будуць сольна, у складзе ансамбляў і харавых калектываў у эстрадным, акадэмічным і народным вакале.
Ацэньваць канкурсантаў будзе кампетэнтнае журы: вядучыя дзеячы сферы культуры Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, заслужаныя артысты, выкладчыкі вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў краіны.
Праходзіць творчае спаборніцтва будзе ў Магілёўскай дзіцячай школе мастацтваў нумар 1 імя І.М. Лучанка. Як адзначылі арганізатары, галоўная задача конкурсу - выяўленне і падтрымка таленавітых дзяцей, папулярызацыя вакальна-харавога мастацтва і павышэнне выканальніцкага майстэрства. Арганізатарамі конкурсу выступаюць Магілёўскі гарадскі выканаўчы камітэт, упраўленне культуры Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта, Магілёўская дзіцячая школа мастацтваў №1 ім. І.М. Лучанка.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
07.05.2024 - 12:44
Выставачны праект «Праўда подзвігу. Перамозе прысвячаецца» стварыў музей Масленікава
03.05.2024 - 09:24
02.05.2024 - 17:40
Каля 100 творчых работ прадставілі на інклюзіўным міжнародным арт-праекце «Пяць пачуццяў» у Магілёве