Каўчэг з часціцай мошчаў святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага прыбудзе ў Магілёў 24 ліпеня ў 16.30, паведамілі ў Магілёўскай епархіі.
Святыню даставяць з нагоды святкавання 800-годдзя з дня нараджэння дабравернага князя Аляксандра Неўскага. Яна будзе даступная для малітоўнага пакланення вернікаў у Спаса-Праабражэнскім кафедральным саборы па 26 ліпеня. Пасля каўчэг са святыняй даставяць у Бабруйск, дзе ён прабудзе да 28 ліпеня. Далей маршрут руху праляжа праз Барысаў, а ў Мінску завершыцца ўрачыстым хрэсным ходам.
Праект рэалізуецца па ініцыятыве Рускай праваслаўнай царквы пры арганізацыйнай падтрымцы дабрачыннага фонду роўнаапостальнага князя Уладзіміра.
Для гісторыі братэрства народаў Беларусі і Расіі імя святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага мае асаблівае значэнне. У 1239 годзе ён, будучы князем наўгародскім, заключыў саюзны дагавор з полацкім князем Брачыславам Васільевічам. Дагавор па звычаі тых часоў суправаджаўся жаніцьбай 19-гадовага Аляксандра Яраславіча з дачкой князя Брачыслава Аляксандрай. Заручыны адбыліся ў Віцебску, а вянчанне ў Таропцы.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
10.05.2024 - 16:14
Што будзе новага на «Вялікі бард-рыбалцы» у 2024-м распавёў дырэктар музычнага фэсту
10.05.2024 - 10:02
07.05.2024 - 12:44
Выставачны праект «Праўда подзвігу. Перамозе прысвячаецца» стварыў музей Масленікава
03.05.2024 - 09:24