У тайландскім Пхукет працягваецца Кубак свету па цяжкай атлетыцы, які з'яўляецца заключным кваліфікацыйным стартам на летнія Алімпійскія гульні 2024 года.
З кожнай вагавой катэгорыі ў штангістаў пуцёўкі ў Парыж атрымліваюць атлеты, якія ўвайшлі ў топ-10 сусветнага рэйтынгу па выніках усіх адборачных стартаў. Кожны суіскальнік ліцэнзіі павінен быў прыняць удзел мінімум у пяці кваліфікацыйных турнірах, гэтае патрабаванне выканалі чацвёра беларускіх спартсменаў. Ліцэнзію на Гульні ў цяжкай атлетыцы беларускай камандзе прынесла Сюзана Валадзько, якая выступае ў вазе да 71 кг.
Перад стартам Кубка свету наша спартсменка займала 9-ю пазіцыю ў агульным табелі з сумай 242 кг. На кубку свету беларуска падняла 108 кг у рыўку і справілася з вагой 129 кг у штуршку, вынік Валадзько ў 237 кг прынёс ёй 10-е месца на турніры. Шэсць з дзевяці дзяўчат, якія апярэдзілі Сюзану, ужо знаходзіліся вышэй за яе ў рэйтынгу, яшчэ двое саперніц не здолелі перасягнуць лічбу 242 кг, а бронзавая медалістка Кубка Сон Кук Х'ян з КНДР не зможа выступіць на Гульнях з-за папярэдняй дыскваліфікацыі краіны. Такім чынам, Валадзько захавала 9-е месца рэйтынгу.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
06.05.2024 - 11:31
У Кіраўску прайшоў чэмпіянат Магілёўскай вобласці па пляжным футболе
29.04.2024 - 10:44
Ігар Бокій стаў пяціразовым чэмпіёнам Еўропы па параплаванні 2024 года
25.04.2024 - 11:59
24.04.2024 - 09:53
Ігар Бокій выйграў другое золата чэмпіянату Еўропы па параплаванню