RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Максім Гурын: мы разам нясем адказнасць за выкананую працу, за дабрабыт нашага горада, вобласці і ўсёй краіны

Скончыў працу VII Усебеларускі народны сход. Аднагалосна прыняты Ваенная дактрына і Канцэпцыя нацыянальнай бяспекі. Дэлегацыі раз'ехаліся па рэгіёнах. І яшчэ доўга будуць абмяркоўваць, і дзяліцца пасыламі тыя, каму пашчасціла стаць дэлегатамі і ўдзельнікамі адной з важных палітычных падзей Беларусі.

Старшыня Магілёўскай гарадской Рады дэпутатаў Максім Гурын:

- Галоўны пасыл, які гучаў на працягу двух дзён сходу – «Час выбраў нас!». Мы разам нясем адказнасць за выкананую працу, за дабрабыт нашага горада, вобласці і ўсёй краіны.

Перакананы, што разгледжаны ўсе канцэптуальныя пытанні для захавання стабільнасці ў Беларусі. Хочацца, каб наша краіна заўсёды заставалася такой жа светлай і чыстай. А самае неабходнае для ўсіх нас зараз - захаваць згоду.

Пасля ВНС мы пойдзем у працоўныя калектывы, будзем размаўляць з нашым насельніцтвам, грамадскімі арганізацыямі і даносіць тыя пасылы, якія прагучалі падчас сходу. Будзем працаваць над згуртаваннем нашага грамадства, захоўваць адзінства ўнутры краіны, развіваць Беларусь і рабіць усё, каб жыццё нашых людзей было яшчэ лепшым і прыгажэйшым.

Галіна Гаўрыловіч, фота з асабістага архіва дэлегата УНС

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая