Прадстаўнікі Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз прынялі ўдзел у шостым пасяджэнні калегій Следчых камітэтаў Расіі і Беларусі.
12 кастрычніка ў Сочы адбылося шостае паседжанне калегій Следчых камітэтаў Расіі і Беларусі. У мерапрыемстве прыняла ўдзел дэлегацыя Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь на чале са Старшынёй генерал-маёрам юстыцыі Аляксеем Волкавым.
У складзе беларускай дэлегацыі ў мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел намеснік Старшыні Дзяржаўнага камітэта палкоўнік юстыцыі Аляксей Аляшкевіч і начальнік упраўлення Дзяржаўнага камітэта па Магілёўскай вобласці палкоўнік юстыцыі Яраслаў Федарынчык.
«Удзел у пасяджэнні калегій дасць магчымасць выдзеліць перспектыўныя напрамкі ўдасканалення і ў цесным узаемадзеянні ўнесці свой уклад у павышэнне эфектыўнасці процідзеяння злачыннасці ў сферы інфармацыйных тэхналогій», - адзначыў Аляксей Волкаў.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
18.05.2024 - 16:59
18.05.2024 - 14:30
17.05.2024 - 17:59
17.05.2024 - 12:55