Начальнік упраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама Аляксандр Жыгун прыняў удзел у пасяджэнні круглага стала, якое прайшло ў Нацыянальнай бібліятэцы Азербайджана імя М.Ф. Ахундзадэ. Пра гэта расказалі ў Магілёўскім абласным вытворчым унітарным прадпрыемстве «Кінавідэапракат».
Кіраўнік сферы культуры Магілёўскай вобласці выступіў з дакладам «Фестывальныя брэнды Магілёўшчыны: перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння», а таксама ўручыў дыплом і ўзнагароду азербайджанскай мастачцы Мехрыбан Аліевай - пераможцу ⅩⅩⅥ Міжнароднага фестывалю анімацыйных фільмаў «Анімаеўка».
Як распавялі суразмоўцы, статус фестывалю «Анімаёўка» расце. З 2024 года пераможцы Міжнароднага фестывалю анімацыйных фільмаў атрымліваюць дадатковыя балы пры паступленні ў Маскоўскі дзяржаўны інстытут культуры.
Дарэчы, хутка стартуе прыём заявак на XXVII Міжнародны фестываль анімацыйных фільмаў «Анімаёўка-2024».
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
07.05.2024 - 12:44
Выставачны праект «Праўда подзвігу. Перамозе прысвячаецца» стварыў музей Масленікава
03.05.2024 - 09:24
02.05.2024 - 17:40
Каля 100 творчых работ прадставілі на інклюзіўным міжнародным арт-праекце «Пяць пачуццяў» у Магілёве