Магілёўскі абласны мастацкі музей ім. П. В. Масленікава запрашае на традыуійныя «Музейныя сустрэчы па выхадных». Пра гэта паведамілі ва ўстанове культуры.
Так, у суботу, 6 красавіка, у 13:00 плануецца правядзенне майстар-класа «Лялька-пялёнка». Падчас сустрэчы супрацоўнікі музея пазнаёмяць гасцей з традыцыйнымі славянскімі лялькамі, іх відамі і функцыямі, а таксама дапамогуць у стварэнні «пялёнкі» сваімі рукамі. Пасля майстар-класа наведвальнікам прапануюць азнаёміцца з выставачным праектам «Асцярожнае кола».
У нядзелю, 7 красавіка з 13:00 да 14:00 адбудзецца музейны занятак «Падарожжа ў мінулае». Удзельнікі пазнаёмяцца з калекцыяй помнікаў культуры 16-19 стагоддзяў, якія ўдалося сабраць, захаваць і адрэстаўраваць. Супрацоўнікі музея запэўніваюць, што наведвальнікі змогуць адчуць самабытнасць і адметнасць твораў мастацтва Магілёўшчыны.
Папярэдні запіс у буднія дні па тэлефонах: 8 (0222) 62-24-25, 8 (0222) 71-17-49.
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
07.05.2024 - 12:44
Выставачны праект «Праўда подзвігу. Перамозе прысвячаецца» стварыў музей Масленікава
03.05.2024 - 09:24
02.05.2024 - 17:40
Каля 100 творчых работ прадставілі на інклюзіўным міжнародным арт-праекце «Пяць пачуццяў» у Магілёве