Супрацоўнікі МНС Беларусі адзначаюць прафесійнае свята – Дзень ратавальніка. У гэтым годзе – дата юбілейная. 25 гадоў таму кіраўнік дзяржавы зацвердзіў палажэнне аб Міністэрстве па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь. На пажарнае ведамства былі ўскладзены абавязацельствы па дзяржаўным кіраванні ў галіне папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый, забеспячэння пажарнай бяспекі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая