Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 4 красавіка падпісаў указ № 132, накіраваны на ўдасканаленне падыходаў да адбору, навучання і выхавання моладзі ў кадэцкіх вучылішчах. Аб гэтым карэспандэнту паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра.
Дакумент прадугледжвае ўнясенне змяненняў у палажэнне аб кадэцкім вучылішчы. У прыватнасці, павялічваюцца тэрміны вучэбна-палявых збораў для вучняў VIII і X класаў з 5 дзён (30 гадзін) да 10-12 дзён (60-72 гадзін). Медыцынская даведка, якая выдаецца дзяржаўнай арганізацыяй аховы здароўя, дапаўняецца звесткамі аб адсутнасці медыцынскіх супрацьпаказанняў да навучання і выхаванні ў кадэцкім вучылішчы.
Канкрэтныя тэрміны правядзення збораў і пералік супрацьпаказанняў да навучання ў кадэцкім вучылішчы будуць вызначаны міністэрствамі адукацыі і аховы здароўя.
Указ будзе садзейнічаць развіццю ваенна-патрыятычнага выхавання кадэт і папулярызацыі адукацыі ў інтарэсах органаў нацыянальнай бяспекі.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
24.04.2024 - 17:59
Аляксандр Лукашэнка выбраны старшынёй Усебеларускага народнага сходу
22.04.2024 - 13:56
Новае кіраўніцтва ў міністэрствах і мясцовая вертыкаль. Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні
20.04.2024 - 14:05
Закладзены Прэзідэнтам Беларусі на суботніку яблыневы сад перададуць пад апеку школьнікаў
20.04.2024 - 10:36
«Беларускае салодкае» і «Сябрына». Аляксандр Лукашэнка правёў суботнік на сваёй малой радзіме
16.04.2024 - 11:48
Аляксандр Лукашэнка абазначыў задачы для аграрыяў на 2024 год