Стартавалі яны ўжо сёння і працягнуцца да другога красавіка ўключна. У кінатэатры «Радзіма» кінамерапрыемства «Пакуль мы адзіныя - мы непераможныя!» пачалося ранішнім паказам фільма «Брэсцкая крэпасць».
Як удакладнілі ў Магілёўскім дзяржаўным прадпрыемстве «Кінавідэапракат», у тыднёвай праграме, прысвечанай Дню яднання, – дакументальныя стужкі: «Беларускія піраміды. Код часу», «Спадчына», «Беларусь. Адзінства», ваенны фільм «Паміж жыццём і смерцю», драмы «Чаклун і Румба», «Вока за вока», прыгодніцкі «Дух Байкала» і анімацыйныя «Паўночныя Амуры».
У «Чырвонай Зорцы» прадэманструюць «Брэсцкую крэпасць», «Беларускую мяжу», «Падрыў», «Магілу льва» і іншыя кінастужкі, у «Радзіме» - «На другім беразе», «Лёс дыверсанта». Тут жа на заўтра запланавана кінаразмова «Лепшыя сябры на свеце - краіны маёй добрыя суседзі».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
17.05.2024 - 14:05
Жыхары Краснапольскага раёна прэзентавалі свае дасягненні на фестывалі народнай творчасці ў Магілёве
10.05.2024 - 16:14
Што будзе новага на «Вялікі бард-рыбалцы» у 2024-м распавёў дырэктар музычнага фэсту
10.05.2024 - 10:02
07.05.2024 - 12:44
Выставачны праект «Праўда подзвігу. Перамозе прысвячаецца» стварыў музей Масленікава
03.05.2024 - 09:24