Фестываль «Беларусь родная, музычная, народная» працягвае знаёміць гледачоў з багатай гістарычнай і культурнай спадчынай, дасягненнямі ў розных галінах, культурнымі і турыстычнымі брэндамі раёнаў Магілёўскай вобласці. З творчымі прэзентацыямі Магілёў ужо наведалі 15 раёнаў.
21 сакавіка ў абласным метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветнай работы па вуліцы Першамайская, 10 а 17:30 пачнецца творчая прэзентацыя Магілёўскага раёна: будуць прадстаўлены гісторыя і сучаснасць. Галоўнай падзеяй прэзентацыі стане канцэртная праграма, падзеленая на тэматычныя блокі: «Была вайна», «Як цудоўны гэты свет», «Наша жыццё» і іншыя. Кожны канцэртны блок раскрые пэўныя этапы станаўлення раёна.
Сваю творчасць прадставяць мясцовыя вядомыя выканаўцы: заслужаны аматарскі калектыў ансамбль народнай музыкі і песні «Світанак» раённага Цэнтра культуры; харэаграфічны ансамбль «Ірыскі» і вакальны ансамбль «Праменьчыкі» Вейнянскага філіяла, дзіцячы акадэмічны хор і ансамбль педагогаў Цішаўскага філіяла, народны аркестр духавых інструментаў, харэаграфічны ансамбль «Лёначак» Магілёўскай раённай дзіцячай школы мастацтваў. Л.Л. Іванова і іншыя.
У фае метадычнага цэнтра будзе прадстаўлена творчасць майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва раёна: як традыцыйнае - ткацтва, вышыўка, так і сучаснае.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
17.05.2024 - 14:05
Жыхары Краснапольскага раёна прэзентавалі свае дасягненні на фестывалі народнай творчасці ў Магілёве
10.05.2024 - 16:14
Што будзе новага на «Вялікі бард-рыбалцы» у 2024-м распавёў дырэктар музычнага фэсту
10.05.2024 - 10:02
07.05.2024 - 12:44
Выставачны праект «Праўда подзвігу. Перамозе прысвячаецца» стварыў музей Масленікава
03.05.2024 - 09:24