Прадпрымальніцтва ў Рэспубліцы Беларусь уяўляе сабой сектар эканомікі, які перспектыўна развіваецца, паступова павялічвае свой уклад у забеспячэнне агульнага эканамічнага росту.
У мэтах забеспячэння развіцця малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў Рэспубліцы Беларусь рэалізуецца праграма дзяржаўнай фінансавай падтрымкі суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва:
Рэспубліканская праграма
Дзяржаўная праграма «Малое і сярэдняе прадпрымальніцтва ў Рэспубліцы Беларусь» на 2016 – 2020 гады.
У межах Праграмы дзейнічае некалькі механізмаў дзяржаўнай фінансавай падтрымкі суб’ектаў малога прадпрымальніцтва:
• ільготнае крэдытаванне;
• прадастаўленне субсідыі для кампенсацыі часткі расходаў, звязаных з удзелам у выставачна-кірмашовых мерапрыемствах;
• прадастаўленне субсідыі для кампенсацыі часткі працэнтаў за карыстанне банкаўскімі крэдытамі;
• прадастаўленне субсідыі для кампенсацыі часткі расходаў на выплату лізінгавых плацяжоў па дагаворах фінансавай арэнды (лізінгу) у частцы аплаты сумы ўзнагароджання (даходу) лізінгадаўца.
Абласная праграма
Па пытанні аказання дзяржаўнай фінансавай падтрымкі суб’ектам малога і сярэдняга прадпрымальніцтва звяртацца ў камітэт эканомікі Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта на адрас: 212030, г. Магілёў, вул. Першамайская, д. 71, каб. 506. Кантактная асоба: Валенцюк Таццяна Мікалаеўна, тэл. 8 (0222) 74 56 21, 748435.