RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Транспарт

Транспартная інфраструктура Магілёўскай вобласці прадстаўлена шырокай сеткай аўтамабільных, чыгуначных, паветраных дарог. Функцыянуе, аэрапорт, які знаходзіцца за 17 км ад Магілёва і здольны кругласутачна забяспечваць прыём і выпуск паветраных суднаў масай да 196 тон і верталётаў усіх тыпаў. Рачныя парты «Магілёў» на рацэ Днепр і «Бабруйск» на рацэ Бярэзіна выкарыстоўваюцца для перавозкі грузаў.

Транспартнае РУП «Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі» – гэта надзейнае звяно беларускай стальной магістралі, якое паспяхова ўдзельнічае ў перавозачным працэсе і забяспечвае транспартны складнік эканамічнага развіцця ўсходняй часткі Рэспублікі Беларусь, прапаноўвае поўны комплекс транспартна-экспедыцыйных паслуг пры перавозках грузаў чыгуначным транспартам ва ўнутрырэспубліканскіх і міжнародных зносінах.

РУП «Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі» мае 1179,6 км галоўных пуцей, станцыйных і пад’язных пуцей –769,9 км.

Землі Магілёўскага аддзялення размешчаны ў 24 раёнах на тэрыторыях: Магілёўскай вобласці–15 раёнаў, Мінскай вобласці–5 раёнаў, Гомельскай вобласці–3 раёны, Віцебскай вобласці – 1 раён.

Асноўнымі чыгуначнымі вузламі на аддзяленні дарогі з’яўляюцца Магілёўскі, Асіповіцкі, Крычаўскі, Бабруйскі і Слуцка-Калійны. У складзе аддзялення 69 станцый, з якіх 39 станцый адкрыта для выканання грузавых аперацый. На гэтых станцыях ажыццяўляецца прыём грузаў да перавозкі і выдача грузаў атрымальнікам.

Асноўнымі станцыямі аддзялення з’яўляюцца станцыі Магілёў, Асіповічы, Калій.

ААТ «Магілёўаблаўтатранс» уяўляе з сябе адну з вядучых аўтатранспартных арганізацый у Магілёўскай вобласці, якая ажыццяўляе перавозкі грузаў і пасажыраў і мае больш чым пяцідзесяцігадовы вопыт у гэтай галіне. Яна аб’ядноўвае 18 аўтатранспартных філіялаў і 6 участкаў, размешчаных ва ўсіх раёнах Магілёўскай вобласці. Колькасць працоўных складае 4,1 тыс.чалавек. Штогод філіяламі ААТ «Магілёўаблаўтатранс»аказваюцца транспартныя паслугі больш чым 1000 прадпрыемствам і арганізацыям.

Парк пасажырскага рухомага саставу ААТ «Магілёўаблаўтатранс» складае 916 адзінак, з іх аўтобусаў павышанай камфортнасці 73 адз., тралейбусаў –165 адз., электробусаў –2 адз.

Абслугоўваннем аўтамабільных рэспубліканскіх дарог у Магілёўскай вобласці займаецца РУП «Магілёўаўтадар» сіламі 9 структурных падраздзяленняў без утварэння юрыдычнай асобы.

Дзяржаўнай праграмай па развіцці і абслугоўванні аўтамабільных дарог у Рэспубліцы Беларусь на 2016–2020 гады ў Магілёўскай вобласці прадугледжана будаўніцтва аб’ектаў «Маставы пераход праз р. Сож на а/д Р-140 Слаўгарад–Краснаполле, км 4,6» і «Рэканструкцыя аўтадарогі Р-122 Магілёў–Чэрыкаў–Касцюковічы км 7,8–км 13,3 (выхад з г. Магілёва)».

Завершана распрацоўка абгрунтавання інвестыцый па аб’екце будаўніцтва «Паўднёва-заходні аб’езд г. Магілёва» які павінен стаць завяршальным звяном усяго кальца вакол абласнога цэнтра ад км 0 а/д Р-123 Прысна – Масток–Дрыбін–Горкі да км 252,0 а/д М-8/Е95 Гр.РФ(Езярышча)–Віцебск–Гомель–Гр.Украіны (Новая Гута). Працягласць аб’езду складзе 12,2 км II тэхнічнай катэгорыі.

Працягласць сеткі мясцовых аўтамабільных дарог Магілёўскай вобласці на 1 студзеня 2020 складала 10677 км, з іх з цвёрдым пакрыццём –7443 км (70%) і грунтавых –3234 км (30%).

Большасць дарог з асфальтабетонным пакрыццём, уключаных у мясцовую сетку, былі ўладкаваныя гасспосабам з падручных мясцовых матэрыялаў, без захавання нарматыўных патрабаванняў, тэхналогіі і якасці вытворчасці работ, а грунтавыя дарогі, якія не мелі ўладкавання, у перыяды восеньскай і вясновай бездаражы, становяцца цяжкапраязджальнымі, што выклікае шматлікія нараканні грамадзян.

Задачамі КУП «Магілёўаблдарбуд» на перспектыву з’яўляюцца павышэнне і падтрыманне эксплуатацыйных якасцяў мясцовых аўтадарог, уладкаванне цвёрдага пакрыцця на грунтавых участках дарог, забеспячэнне перабудовы мастоў з улікам поўнай адпаведнасці нарматыўным патрабаванням.

 

У студзені–жніўні 2021 г. грузазварот склаў 1625,2 млн. тона-кіламетраў, або 102% да адпаведнага перыяду 2020 года. Арганізацыямі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі перавезена 13,7 млн. тон грузаў, або 94,7% да студзеня–жніўня 2020 г. Пасажыраабарот у студзені–жніўні 2021 г. склаў 597,3 млн. пасажыра-кіламетраў, або 88,5% да адпаведнага перыяду 2020 года. Паслугамі пасажырскага транспарту скарысталася 93,1 млн. чалавек, або 92,2% да студзеня–жніўня 2020 г.