RU BY EN 中文
Twitter Instagram

ААТ «Магатэкс» экспартуе прадукцыю ў больш як 10 краін

ААТ «Магатэкс» экспартуе прадукцыю ў больш як 10 краін свету. Пра гэта часопісу «Эканоміка Беларусі» распавялі на прадпрыемстве.

Асноўны аб'ём продажаў тавараў прыпадае на Расію, якая займае 89 працэнтаў ад усяго экспарту. Другі па велічыні рынак для прадукцыі прадпрыемства фарміруюць краіны Сярэдняй Азіі і Каўказа - Казахстан, Азербайджан, Арменія, Грузія, Таджыкістан і Узбекістан. На іх долю прыпадае 9,8 працэнта замежных паставак. Яшчэ каля 1 працэнта ў структуры продажаў складаюць пастаўкі ў Сербію, Венгрыю, Латвію, Літву, Польшчу, Іспанію. У 2022 годзе экспарт ААТ «Магатэкс» павялічыўся больш чым на 50% адносна ўзроўню 2021 года.

На прадпрыемстве адзначылі, што прадукцыя рэалізуецца праз разгалінаваную тавараправодную сетку, якая не абмяжоўваецца толькі ўнутраным рынкам. За мяжой продажу ажыццяўляюцца праз шырокую дылерскую сетку, якая складаецца з 15 суб'ектаў, 10 з якіх размяшчаюцца на тэрыторыі Расіі. У сучасных умовах дынамічнае развіццё таксама атрымаў анлайн-гандаль. Прадукцыю прадпрыемства прадстаўляе шэраг буйных інтэрнэт-пляцовак, дзе рэалізуецца дамашні тэкстыль вытворчасці ААТ «Магатэкс». Асноўнымі партнёрамі брэнда сталі Wildberries, Ozon, 21vek.by, «Е-дастаўка», «Яндэкс. Маркет». Тут рэалізуецца каля 20 працэнтаў тавараў прадпрыемства ад агульнага аб'ёму ў гэтым асартыментным сегменце.

У 2022 годзе выручка ад рэалізацыі таварнай прадукцыі склала Br174 млн., або больш як 161 % да ўзроўню папярэдняга перыяду. Прыбытак ад рэалізацыі прадукцыі дасягнуў Br27 млн., а рэнтабельнасць продажаў - 14,7 %. На прадпрыемстве зазначаюць, што выкананню асноўных паказчыкаў вытворчасці садзейнічаюць бесперапынная мадэрнізацыя, павелічэнне магутнасцей і пашырэнне асартыменту прадукцыі.

Так, у 2017-2020 гадах прадпрыемства набыло высокапрадукцыйнае абсталяванне, якое дае магчымасць быць канкурэнтаздольнымі на сучасным рынку нават у няпростых умовах санкцыйнага ціску.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая