RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Анатоль Ісачанка: кадры вырашаюць усё

Сустрэчу з кадравым рэзервам аграпрамысловай сферы рэгіёна правёў сёння старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка.

Падобныя сустрэчы праходзяць на рэгулярнай аснове і нацэлены на падрыхтоўку маладых перспектыўных кадраў у розных сферах.

«Кадры вырашаюць усё. Так заўсёды было і будзе. Стаўку трэба рабіць на моладзь, таму мы пачалі гэту працу і актыўна ажыццяўляем яе. Вось і сёння з намі маладыя перспектыўныя хлопцы, якія ў сілу вопыту і дасягненняў ужо гатовы быць кіраўнікамі, – адзначыў Анатоль Ісачанка. – Наша задача з імі прапрацаваць асобныя моманты, паказаць прыклады моцных гаспадарак, перадаць лепшы вопыт, правесці вучобу. Далей гэта будуць тыя кіраўнікі, якія выйдуць на вытворчасць, пакажуць вынік. Змена пакаленняў павінна быць. Сённяшняя моладзь – гэта людзі іншай фармацыі, у іх іншае мысленне і падыходы. Самае галоўнае – мы бачым іх жаданне працаваць, і наша задача – дапамагчы, накіраваць у патрэбнае рэчышча і атрымаць вынік».

У гутарцы з удзельнікамі сустрэчы Анатоль Ісачанка падкрэсліў, што для паспяховага развіцця сельскагаспадарчай сферы кіраўнікі павінны хутка і граматна вырашаць праблемы і прымаць абгрунтаваныя кіраўніцкія рашэнні, разумець сваю адказнасць за іх. Таксама кіраўніку трэба паважліва ставіцца да падначаленых, але пры гэтым умець трымаць дысцыпліну. Бо самае галоўнае ў любой рабоце – людзі, трэба ўмець знайсці да іх правільны падыход, выбудаваць адносіны. Ён расказаў прэтэндэнтам на кіруючыя пасады, якая іх чакае папярэдняя падрыхтоўка. У тым ліку па вывучэнні вопыту найлепшых гаспадарак, атрыманні ведаў па дакументазвароце і іншых неабходных у працы нюансам. Акрамя таго, губернатар адзначыў, што вучыцца кіраўнік абавязаны заўсёды. Пастаянна ўнікаць у новыя тэхналогіі і выкарыстоўваць іх на практыцы, адаптуючы да таго рэгіёна, дзе ён іх прымяняе.

«З сённяшняй гутаркі са старшынёй аблвыканкама запазычыў для сябе шмат цікавай і карыснай інфармацыі, у тым ліку з яго асабістага вопыту, – падзяліўся ўражаннямі ад сустрэчы галоўны інжынер ААТ «Любінічы-Агра» Шклоўскага раёна Дзмітрый Давыдовіч. – Напрыклад, задаўшы нам пытанне пра тое, што самае складанае ў працы кіраўніка і выслухаўшы нашы варыянты, ён дадаў і сваё – правільна паставіць задачу. Цалкам згодны з гэтым сцвярджэннем. У сваім калектыве стараюся прытрымлівацца гэтага правіла, паколькі ад абранага напрамку залежыць увесь наступны вытворчы працэс».

ЮлІя Таранава, фота Галіны Гаўрыловіч

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая