Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка правёў сёння абласную нараду па пытанню развіцця турыстычнай галіны рэгіёну.
Кіраўнік рэгіёну адзначыў, што для развіцця турызму ў Прыдняпроўскім краі ёсць усё неабходнае.
Паводле слоў Анатоля Ісачанкі, у рэгіёне існуе вялікі патэнцыял для развіцця турыстычнай галіны: паспяхова развіваецца вытворчы турызм, экатурызм, пазнавальны і гастранамічны турызм і шмат іншых напрамкаў.
Сёння на нарадзе дэталёва разабралі ўсе напрамкі галіны. Па кожным з іх пастаўлены канкрэтныя задачы.
Завяршаючы сустрэчу, Анатоль Ісачанка падкрэсліў, што ўсім, хто мае дачыненне да турыстычнай галіны, ёсць куды імкнуцца. У сваю чаргу кіраўніцтва рэгіёна гатова падтрымаць канкрэтныя прапановы і пачынанні.
Па матэрыялах mogilevnews.by
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.05.2024 - 11:13
03.05.2024 - 10:47
02.05.2024 - 15:29