RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Анатоль Ісачанка: сярод прыярытэтаў рэгіянальнага развіцця - жыллё, камфортнае асяроддзе, дарогі

У рэгіянальным развіцці ў якасці прыярытэтаў, вызначаных кіраўніком дзяржавы і ўрадам, разглядаюцца жыллё, камфортнае асяроддзе, дарогі. Пра гэта ў інтэрв'ю часопісу «Эканоміка Беларусі» распавёў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка.

Ён адзначыў, што рэалізацыя гэтых прыярытэтаў працягнецца ў рамках дзяржаўнай і рэгіянальнай інвестыцыйных праграм.

«Дзяржпраграмы з'яўляюцца магутным бюджэтным рычагом развіцця эканомікі. Дзяржава ўкладвае праз гэты інструмент значныя сродкі для рэалізацыі інфраструктурных праектаў, якія садзейнічаюць павышэнню якасці жыцця людзей», - падкрэсліў губернатар.

Так, у бягучым годзе выдзелены сродкі на капітальны рамонт 113 жылых дамоў, таксама плануецца ўвесці ў эксплуатацыю 14 станцый абезжалезвання, правесці замену 60 км сетак водазабеспячэння і 20 км сетак водаадвядзення.

«Асаблівую заклапочанасць выклікаюць малыя населеныя пункты, у якіх устаноўка станцый абезжалезвання, прызначаных для ачысткі вялікіх аб'ёмаў вады, эканамічна немэтазгодная. І рашэнне тут знойдзена. Устаноўлена пробная міні-станцыя абезжалезвання ў вёсцы Вышкава Шклоўскага раёна. Пры станоўчым выніку такі від станцый будзе выкарыстоўвацца і ў іншых населеных пунктах», - распавёў Анатоль Ісачанка.

Асаблівае месца ў Магілёўскай вобласці ўдзяляецца будаўніцтву і рэканструкцыі ачышчальных збудаванняў. На бягучы год запланавана правядзенне такіх работ у Магілёве, Мсціславе, Бабруйскім раёне (вёска Гарбацэвічы).

Не менш актуальным застаецца пытанне ўтрымання дваровых тэрыторый. Штогод на гэтыя мэты выдзяляецца каля Br3 млн. У гэтым годзе толькі на будаўніцтва і добраўпарадкаванне спартыўных і дзіцячых гульнявых пляцовак дадаткова прадугледжана ў абласным бюджэце Br6 млн. «Пры гэтым, - адзначыў губернатар, - гэту работу адназначна трэба праводзіць сумесна з насельніцтвам».

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая