RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Больш за Br100 млн БЕЛАЗ інвесціруе ў развіццё вытворчасці філіяла ў Магілёве

Больш за Br100 млн БЕЛАЗ інвесціруе ў развіццё вытворчасці свайго філіяла ў Магілёве. Гэтую суму плануецца асвоіць на Магілёўскім аўтамабільным заводзе імя С.М.Кірава ў найбліжэйшыя тры гады, паведамілі ў прэс-службе прадпрыемства.
 
Усяго ў рамках інвестыцыйнага праекта абнаўлення вытворчасці, што рэалізуецца БелАЗам, разлічанага да 2025 года, запланавана набыць і мадэрнізаваць 70 адзінак абсталявання для МаАЗа. Ужо сёлета для аснашчэння ліцейнай, механаапрацоўчай, зварачна-зборачнай і фарбавальнай вытворчасцей прадпрыемства будзе закуплена 21 адзінка абсталявання.
 
Прадукцыя МаАЗ - гэта машыны для падземных работ, самазвалы павышанай праходнасці і дарожна-будаўнічая тэхніка. Такая тэхніка найбольш запатрабавана пры распрацоўцы падземных радовішчаў карысных выкапняў, а таксама на будаўніцтве тунэляў і гідратэхнічных збудаванняў. У 2022 годзе аб'ём экспарту прадукцыі МаАЗ павялічыўся ў два разы ў параўнанні з папярэднім годам. У 2023-м завод плануе павялічыць аб'ём вытворчасці прадукцыі больш як на 60 працэнтаў у параўнанні з 2022 годам.
 
ААТ «БЕЛАЗ» - кіруючая кампанія холдынгу «БЕЛАЗ-Холдынг» - найбуйнейшы сусветны вытворца кар'ерных самазвалаў і транспартнага абсталявання для горназдабыўной і будаўнічай прамысловасці. Займае каля 30% сусветнага рынку кар'ерных самазвалаў асабліва вялікай грузападымальнасці. Вырабляе самы буйны ў свеце кар'ерны самазвал грузападымальнасцю 450 т.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая