RU BY EN 中文
Twitter Instagram

«Давялося працаваць па 12-14 гадзін у дзень». Вучоны адкрыў завод, дзе выкарыстоўвае свае інавацыі

Аляксандр Бадзяка нарадзіўся ў вёсцы і з ёй жа планаваў звязаць жыццё. Але бацька, які заўважыў яго здольнасці да дакладных навук, настаяў: прадаўжаць вучыцца трэба ў Магілёве. Цяпер Аляксандр Бадзяка - уладальнік паспяховага завода, дзе ў аснову ўсяго пакладзена навука. Спачатку, прызнаецца ён, даводзілася працаваць па 12-14 гадзін. Але яно таго варта: распрацаваныя Аляксандрам Бадзякам і яго аднадумцамі найноўшыя тэхналогіі ў ліцейнай вытворчасці да гэтага часу застаюцца ўнікальнымі. А азатаванне поршневага кольца, якое ўпершыню прымянілі менавіта на яго заводзе, да гэтага часу на належным узроўні не могуць асвоіць нават у шэрагу самых развітых краін. У 2010 годзе калектыў аўтараў, у які ўвайшоў і Аляксандр Бадзяка, удастоены Дзяржаўнай прэміі ў галіне навукі і тэхнікі. А праз 10 гадоў яму прысвоілі званне заслужанага работніка прамысловасці Рэспублікі Беларусь.

Аляксандр Бадзяка - чарговы герой праекта «Беларусы ў кадры». Сваім прыкладам ён даказвае: навука можа стаць асновай вытворчасці, прычым вельмі прыбытковай. Самае складанае тут - знайсці натхняльніка. «Навукаёмістыя бізнесы ўзнікаюць вакол асобы або групы аднадумцаў, здольных натхніць ідэямі і прадумаць, як давесці распрацоўку да вытворчасці, а потым - як і каму прадаць тавар. Інакш нічога не атрымаецца нават у тым выпадку, калі ўдалося знайсці інвестара. Да таго ж навукаёмістыя праекты на старце вялікага прыбытку не прыносяць. Калі хочаце грошай, купіце параход бананаў і прадайце іх. Акупнасць сродкаў, укладзеных у вытворчасць, расцягнута ў часе і нават не заўсёды магчыма», - адзначыў Аляксандр Бадзяка. У праекце «Беларусы ў кадры» ён не толькі расказвае сваю гісторыю поспеху, але і называе яе немалую цану.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая