RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Дэлегаты і ўдзельнікі VII Усебеларускага народнага сходу Магілёўскай вобласці дзеляцца меркаваннямі пасля першага дня

Алег Хмялькоў, дырэктар Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці і культурна-асветнай работы, старшыня Рэспубліканскага Савета па пытаннях клубнай дзейнасці і народнай творчасці пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь:

- Пасяджэнне першага дня VII Усебеларускага народнага сходу адбылося пад дэвізам – «Час выбраў нас!». Для мяне гэта вельмі ганаровая і адказная місія. Менавіта сёння час абраў нас для прыняцця пэўных рашэнняў, для згуртавання адзінай нацыі ў няпросты час. Першы дзень сходу быў вельмі насычаны. Мы абіралі старшыню ВНС, намесніка і Прэзідыум. Але самай ключавой падзеяй гэтага дня стала выступленне кіраўніка дзяржавы Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі. У сваёй прамове Прэзідэнт ахарактарызаваў палітычную сітуацыю ў краіне і свеце. Распавёў, якая абстаноўка зараз на рубяжах нашай дзяржавы. Мы ўсведамляем і адчуваем, што сёння ў сваёй краіне жывем у міры і згодзе. Факт і тое, што нашае грамадства стала больш згуртаваным. Слухаючы нашага Прэзідэнта, я адчуваў гонар. Гэта прымудроны досведам чалавек, які разумее і ведае, пра што кажа. Убачыць і паслухаць кіраўніка дзяржавы - дарагога варта.

Завяршыўся першы дзень сходу святочным канцэртам, дзе майстры мастацтваў паказалі сваю цудоўную творчасць. Было вельмі прыемна, што ў такія важныя моманты для нашай краіны з намі былі нашыя сябры расіяне.

Крысціна Каранкевіч, рэдактар тэлеканала «Беларусь 4» Магілёў»:

- Для мяне, як для маладога спецыяліста - вялікі гонар быць дэлегатам ад Беларускага саюза жанчын. І, вядома, гэта вялікая адказнасць.

Першы дзень VII УНС стаў вельмі эмацыйным. Шчырая прамова кіраўніка дзяржавы кранула сэрцы ўсіх прысутных. Галоўнае, мы пачулі асноўныя пасылы для захавання міру і стабільнасці ў нашай краіне.

Упэўнена, уклад кожнага з нас важны на шляху да квітнеючай Беларусі. За гэта мы і галасавалі, выбіраючы Старшыню, намесніка і Прэзідыум Усебеларускага народнага сходу.

Тое, у якой краіне вырастуць нашыя дзеці, з якімі каштоўнасцямі, на якой інфармацыйнай глебе, сёння залежыць ад кожнага з нас. Таму для мяне блізкія тэзісы захавання духоўна-маральных каштоўнасцей, пытанні захавання інстытута традыцыйнай сям'і, захавання гістарычнай памяці, закладзеныя ў абноўленай Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі, сцвярджаць якую будзем 25 красавіка.

Ірына Чульцова, галоўны рэдактар выдавецкага дома «Шклоў-інфа»:

- Сёння - гістарычная падзея. Усебеларускі народны сход паказвае вынік дэмакратыі ў нашай краіне.

Безумоўна, выступленне Прэзідэнта як заўсёды было магутным і актуальным.

Дабрабыт кожнага чалавека непарыўна звязаны з яго асабістым укладам у эканоміку краіны, а актыўны ўдзел у грамадскім жыцці - забяспечвае росквіт і развіццё нацыі ў цэлым. Прайшоўшы не адно выпрабаванне, мы, беларусы, ведаем, што цяжкасці можна пераадолець толькі дзякуючы працы і згуртаванасці. Сувязным звяном паміж усімі жыхарамі краіны і выступае Усебеларускі народны сход, які па праве лічыцца адным з асноўных інструментаў прамой дэмакратыі ў сучаснай Беларусі.

Галіна Гаўрыловіч, фота ўдзельнікаў і дэлегатаў УНС

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая