RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Грамадска-палітычная акцыя «Беларусь адзіная» стартуе 4 верасня

Грамадска-палітычную акцыю «Беларусь адзіная» правядзе рэспубліканскае дзяржаўна-грамадскае аб'яднанне «Беларускае таварыства «Веды» напярэдадні Дня народнага адзінства, паведамілі ў РДГА «Веды».

Акцыя ахопіць усе рэгіёны краіны. Старт будзе дадзены 4 верасня ў горадзе Маладзечне Мінскай вобласці. Як адзначыў старшыня РДГА «Веды», генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін, мэтамі рэспубліканскай акцыі з'яўляюцца кансалідацыя патрыятычных сіл, прапаганда ключавых дасягненняў суверэннай Беларусі, адкрытая размова па самых актуальных пытаннях інфармацыйнага парадку дня, у тым ліку вострых, выклікаючых палеміку.

«Мы імкнёмся да таго, каб «Беларусь адзіная» стала сапраўдным грамадска-палітычным форумам, - азначыў Вадзім Гігін. - Яна ўключае ў сябе не толькі дыялог у аўдыторыі, але таксама выставы і іншыя фарматы. Абмеркаванне не абмяжуецца дыялогавай пляцоўкай. Яно будзе прадоўжана ў калектывах».

Рэспубліканская акцыя «Беларусь адзіная» праводзіцца з 2021 года. На гэты раз асноўнымі спікерамі стануць лідары вядучых грамадскіх аб'яднанняў краіны: Федэрацыі прафсаюзаў, РГА «Белая Русь», БРСМ, Беларускага саюза жанчын, Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў. Да ўдзелу запрошаны актывісты і іншых арганізацый, у тым ліку палітычных партый.

Графік сустрэч у рэгіёнах будзе размешчаны дадаткова. Завершыцца акцыя да 17 верасня, Дня народнага адзінства.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая