Прэзентацыя інфармацыйна-асветніцкага праекта «Паштоўка.БЕЛ» адбудзецца 15 лютага для гледачоў адкрытага чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па хакеі з шайбай сезона 2023-2024 (экстраліга).
У фае Лядовага палаца балельшчыкаў матча паміж клубамі «Магілёў» і «Гомель» сустрэне каманда чырлідынгу. А маладзёжны актыў абласной арганізацыі БРСМ прапануе ўсім жадаючым запоўніць і накіраваць у спецыяльную скрыню праекта сваім сябрам або калегам паштовую картку-запрашэнне «Выбіраем будучыню разам!»
Кожнаму, хто прыме ўдзел у праекце, прадаставіцца дадатковая магчымасць выйграць спецыяльны прыз ад БРСМ. Дарэчы, падчас пачатку матча першую шайбу разыграе старшыня Магілёўскага гарвыканкама Аляксандр Студнеў.
Інфармацыйна-асветніцкі праект «Паштоўка.БЕЛ» стартаваў 5 лютага. Яго арганізатарамі выступаюць Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі сумесна з Цэнтральнай выбарчай камісіяй Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь праз унітарнае прадпрыемства паштовай сувязі «Белпошта».
Рэд.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
17.05.2024 - 09:46
«Адзін аднаму падтрымка і апора». Конкурс студэнцкіх сем'яў «Шчаслівыя разам» стартаваў у Магілёве
16.05.2024 - 15:57
Абласны тур рэспубліканскай інтэлектуальна-прававой гульні пройдзе ў Магілёве 18 мая
16.05.2024 - 11:41