RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Камітэт дзяржкантролю Магілёўскай вобласці прыпыніў працу гандлёвага аб'екта аднаго з сеткавых рытэйлаў

Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці за найгрубейшыя парушэнні заканадаўства прыпынена работа гандлёвага аб'екта сеткі «Марцін» у Магілёве. Пра гэта паведаміў намеснік старшыні Камітэта Алег Стрыгун.

«У гэтым аб'екце былі выяўлены факты рэалізацыі пратэрмінаваных тавараў, у тым ліку кулінарнай прадукцыі ўласнай вытворчасці, на агульную суму больш за Br120, - расказаў Алег Стрыгун. - Акрамя гэтага, у продажы знаходзіліся падгнілыя таматы, а таксама больш за 30 найменняў тавараў без маркіроўкі і прадстаўлення пакупнікам усёй неабходнай і дакладнай інфармацыі аб іх».

Акрамя таго, супрацоўнікі КДК таксама выявілі парушэнні заканадаўства аб маркіроўцы уніфікаванымі кантрольнымі знакамі, парадку распрацоўкі пераліку тавараў, абавязковых да наяўнасці ў продажы. Таксама, у гэтай краме была завышаная цана на паўфабрыкат з мяса птушкі.

Па выдадзеных рэкамендацыях і прадпісаннях суб'ектам гандлю прыняты меры рэагавання. Для недапушчэння такіх выпадкаў праінфармаваны мясцовыя органы ўлады.

Рэд.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая