RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Кітайская дэлегацыя з дзелавым візітам наведала Магілёў

Дэлегацыя з Кітайскай Народнай Рэспублікі з дзелавым візітам наведала Магілёў. Візіт адбыўся ў рамках устаноўленых дзелавых сувязей паміж Магілёўскай вобласцю і кітайскай правінцыяй Шэньсі, расказаў дырэктар ААТ «Магілёўскае агенцтва рэгіянальнага развіцця» Яўген Якімаў.

Першым прыпыначным пунктам для гасцей з Кітая стаў Цэнтр экспарту Магілёўскай вобласці, размешчаны ў Магілёўскім агенцтве рэгіянальнага развіцця. Тут адбыліся B2B перамовы паміж прадстаўнікамі бізнесу і ўлады правінцыі Шэньсі і кіраўніком Магілёўскага агенцтва рэгіянальнага развіцця. Кітайскі бок выказаў зацікаўленасць у арэндзе памяшкання плошчай 300 квадратных метраў для арганізацыі выставачнай залы прадукцыі сваіх кампаній.

Падчас візіту таксама адбылася сустрэча ў камітэце эканомікі Магілёўскага аблвыканкама са старшынёй камітэта Дзмітрыем Мудрагелавым. Галоўны прадстаўнік Сіанскага камерцыйнага прадстаўніцтва ў Беларусі сп. Лей Нін паведаміў, што цяпер ёсць зацікаўленасць у экспарце мясной, малочнай, кандытарскай прадукцыі магілёўскіх таваравытворцаў у Кітайскую Народную Рэспубліку. Шэраг кітайскіх кампаній гатовы рэалізаваць інвестыцыйныя праекты па будаўніцтве жылых комплексаў і аб'ектаў камерцыйнай нерухомасці на тэрыторыі Прыдняпроўскага краю. Госць выказаў гатоўнасць абмяркоўваць адкрыццё ў Магілёве рэстарана з традыцыйнай кітайскай кухняй.

Яшчэ адной кропкай для перамоваў стаў Беларуска-Расійскі ўніверсітэт. Сустрэча праходзіла пад кіраўніцтвам рэктара ўстановы адукацыі Міхаіла Лусцянкова. Кіраўнік універсітэта расказаў аб спецыяльнасцях і аб магчымасці праходжання навучання ў БРУ кітайскіх студэнтаў, у тым ліку, і ў магістратуры. У рамках арганізацыі міжнароднага абмену ў пытаннях падрыхтоўкі маладых спецыялістаў было прапанавана арганізаваць навучанне студэнтаў ва ўстановах адукацыі г. Сіань. Можна разглядаць не толькі вывучэнне кітайскай мовы, але і вывучэнне розных перадавых тэхналогій у 110 універсітэтах горада, якія прымаюць за год каля 300 замежных студэнтаў. Для гэтага КНР запрашае дэлегацыю з Магілёўскай вобласці, якая складаецца з экспертаў у сферы культуры і адукацыі, для абмеркавання пытанняў, звязаных з развіццём культурных праграм, методык выкладання і сумесных навуковых даследаванняў. Госці з Кітая ўпэўнены, што гэта паслужыць не толькі большаму ўзбагачэнню вопытам студэнтаў, але і развіццю міжкультурнага ўзаемаразумення.

З прамысловых прадпрыемстваў рэгіёну дэлегацыя наведала ААТ «Бабулін гладыш» - кіруючая кампанія холдынгу «Магілёўская малочная кампанія «Бабулін гладыш» і ААТ «Магілёўскі мясакамбінат». Візіцёры азнаёміліся з якасцю прадукцыі і правялі дэгустацыю. Тут узнімаліся пытанні экспарту тавараў магілёўскіх таваравытворцаў у Кітайскую Народную Рэспубліку і магчымасць адкрыцця сумеснага прадпрыемства па вытворчасці марожанага на тэрыторыі КНР з сухога малака.

Як адзначыў кіраўнік Яўген Якімаў, зараз вядзецца работа па падрыхтоўцы афіцыйнага візіту мэра горада Сіань у Магілёў і Магілёўскую вобласць у канцы кастрычніка.

Дарэчы, Магілёўская вобласць і правінцыя Шэньсі паспяхова супрацоўнічаюць у многіх сферах - аховы здароўя, адукацыі, культуры. У апошнія гады істотна актывізаваліся гандлёвыя адносіны паміж нашымі краінамі, а ў далейшым запланавана больш актыўнае ўзаемадзеянне - з рэалізацыяй сумесных інвестыцыйных праектаў.

Рэд.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая