RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Мінадукацыі скарэктавала тэрміны прыёму ў 10-11-я класы гімназій і школ

Міністэрства адукацыі скарэктавала тэрміны прыёму ў 10-ы і 11-ы класы гімназій і школ. Адпаведная пастанова ведамства ад 5 красавіка 2024 года №39 апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнет-партале.

Дакументам унесены змяненні ў пастанову міністэрства ад 17 жніўня 2022 года нумар 269. Так, у правілах прыёму (залічэння) асоб для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі ў гімназіях у новай рэдакцыі выкладзена частка другая пункта шэсць. Калі раней тыя, хто меў намер пайсці ў 10-ы клас гімназіі, заяву падавалі ў прыёмную камісію з 12 чэрвеня па 10 жніўня, а на свабодныя месцы ў 11-м класе - па 17 жніўня, то цяпер устаноўлены адзіны тэрмін для двух класаў - з 12 чэрвеня па 17 жніўня.

Таксама дапоўнены часткі першая і другая пункта 10. Адзначана, што сярэдні бал пасведчання аб агульнай базавай адукацыі (сярэдні бал выніковай атэстацыі ў год прыёму (залічэння) пры прыёме (залічэнні) на свабодныя месцы ў 11-ы клас) вызначаецца з прымяненнем правілаў матэматычнай акруглення да адзінак (цэлых).

У правілах прыёму (залічэння) асоб для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі ў сярэдніх школах у новай рэдакцыі таксама выкладзена частка другая пункта 6 і дапоўнены першая і другая часткі пункта 10. Унесены аналагічныя карэкціроўкі. Як і для гімназій, устаноўлена, што заява пры прыёме (залічэнні) у 10-ы клас сярэдняй школы, на свабодныя месцы ў 11-ы клас падаецца ў прыёмную камісію з 12 чэрвеня па 17 жніўня.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая