Надзея Нікіцёнак, настаўнік англійскай мовы СШ № 1 г. Магілёва:
– Нашай Канстытуцыі ўжо 27 гадоў. Годны ўзрост, а гэта, безумоўна, перавага: чым яна старэйшая, тым больш аўтарытэтная. Разам з тым Асноўны закон краіны павінен адпавядаць патрабаванням часу, і ўнясенне змяненняў немінучае. Час дыктуе свае ўмовы і, натуральна, Прэзідэнт прыняў правільнае рашэнне: народ павінен вырашаць лёс Беларусі шляхам усенароднага апытання.
З вялікай цікавасцю азнаёмілася з праектам абноўленай і дапоўненай Канстытуцыі. Што хочацца сказаць – я іх падтрымліваю.
На мой погляд, асабліва значныя змены, што ўнесены ў пункты, якія тычацца гістарычнай памяці народа і дзяржавы. Таму што наша гісторыя – гэта не 25 апошніх гадоў.
Развіццё беларускай нацыі сыходзіць далёка ў мінулае. І гэта трэба адсочваць і разумець. Акрамя таго, мы абараняем нашу Вялікую Перамогу, ролю Беларусі ў вайне супраць фашызму, гэта таксама ўзаконена ў новым праекце Канстытуцыі. Абараняем культурныя і перш за ўсё чалавечыя каштоўнасці. Мы павінны іх адстойваць у сваёй дзяржаве.
Лічу, што беларусам абавязкова трэба прыйсці на рэферэндум, бо мы будзем выбіраць сваю будучыню.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
17.05.2024 - 15:32
12.05.2024 - 14:28
У беларускай дзяржсімволіцы адлюстравана тысячагадовая гісторыя нашага народа і дзяржаўнасці
06.05.2024 - 10:03
03.05.2024 - 09:34