RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Навагоднія кірмашы запрацавалі ў Магілёве

У Магілёве набірае абароты тэматычны навагодні гандаль. Кірмашы ўжо разгарнуліся на пляцоўках ля буйных гандлёвых цэнтраў горада. Пра гэта паведаміла намесніца начальніка ўпраўлення гандлю і паслуг Магілёўскага гарвыканкама Таццяна Савіцкая.

Набыць навагоднія цацкі і ўпрыгожанні, сувеніры і штучныя елкі ў Магілёве можна на пяці лакацыях.

«Цяпер у горадзе ўжо працуе навагодні гандаль у буйных гарадскіх ГЦ. Набыць тэматычныя вырабы можна па адрасах: вул. Першамайская, 57, пр-т Пушкінскі, 12, вул. Цярохіна, 9. Рэжым працы кірмашоў з 9.00 да 19.00, - распавяла яна. – Таксама тэматычны гандаль арганізаваны па вул. Касманаўтаў, 2. Тут набыць навагоднія тавары можна з 10.00 да 19.00. Яшчэ адзін кірмаш працуе па вул. Каштанавай, 4. Яе рэжым працы з 11.00 да 19.00».

Кірмашы будуць працаваць у абласным цэнтры па 31 снежня.

Сёлета навагодні гандаль разгорнецца на новай лакацыі - ля Тэатральнага сквера. У шырокім асартыменце тут будуць прадстаўлены навагоднія ўпрыгожанні, цацкі і сувеніры. Таксама тут будуць працаваць пункты грамадскага харчавання са смачнай ежай і гарачымі напіткамі. Госці кірмашу змогуць пачаставацца традыцыйным навагоднім напіткам - глінтвейнам. Працаваць гарадскі кірмаш будзе з 23 снежня да 7 студзеня.

Як адзначыла Таццяна Савіцкая, акрамя навагодніх кірмашоў у гандлёвых аб'ектах горада шырока прадстаўлена разнастайная навагодняя прадукцыя, а на складах сфарміраваны яе дастатковы запас.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая