За мінулыя суткі ў Магілёўскай вобласці адбылося тры пажары. Вогненная стыхія пабывала ў Быхаве, Слаўгарадзе і Касцюковіцкім раёне, паведаміла карэспандэнту сайта старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю рэгіянальнага ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
Паводле слоў суразмоўніцы, у ходзе аператыўнай працы ўдалося адстаяць жылы дом і два будынкі. Выратаваць 62-гадовага жыхара Слаўгарада, на жаль, не ўдалося.
Так, 9 студзеня каля 6 гадзін вечара ў службу МНС патэлефанавала жыхарка вул. Сацыялістычнай: з-пад даху суседняга дома валіў дым. Агняборцы на падлозе ў калідоры без прыкмет жыцця знайшлі гаспадара. Відаць, пенсіянер спрабаваў эвакуявацца, аднак стыхія аказалася мацнейшай.
У выніку ўзгарання пашкоджана перакрыцце, падлога і маёмасць у пакоі, закурана маёмасць у доме. Паводле папярэдніх звестак фатальную ролю ва ўзнікненні пажару адыграла непатушаная цыгарэта.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
18.05.2024 - 21:46
16.05.2024 - 11:00
15.05.2024 - 08:50