У Санкт-Пецярбургу (Расія) завяршыўся традыцыйны міжнародны турнір па плаванні «Кубак Уладзіміра Сальнікава», у якім прынялі ўдзел і беларускія спартсмены.
На рахунку беларусаў 3 залатыя і 5 бронзавых медалёў. Самы вялікі ўраджай узнагарод сабраў прадстаўнік Магілёўскай вобласці Рыгор Пякарскі. Ён выйграў «золата» на дыстанцыі 100 метраў батэрфляем, пабіўшы рэкорд Беларусі, устаноўлены ў 2014 годзе Яўгенам Цуркіным. Яшчэ адзін залаты медаль Рыгор Пякарскі заваяваў у складзе каманды ў змяшанай камбінаванай эстафеце 4х50 м. На яго рахунку таксама 2 бронзавыя медалі: на дыстанцыі 50 м батэрфляем і ў змяшанай эстафеце 4х100 м вольным стылем.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
17.05.2024 - 09:45
Магілёўскі «Барысфен» заваяваў бронзу мужчынскага чэмпіянату Беларусі па баскетболе
16.05.2024 - 11:57
06.05.2024 - 11:31
У Кіраўску прайшоў чэмпіянат Магілёўскай вобласці па пляжным футболе
29.04.2024 - 10:44
Ігар Бокій стаў пяціразовым чэмпіёнам Еўропы па параплаванні 2024 года