RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Прафсаюз ініцыіраваў больш як Br15 тыс. даплат маладым спецыялістам-медыкам у Магілёўскай вобласці

Па рэкамендацыі спецыялістаў Магілёўскай абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў аховы здароўя ў 2023 годзе маладым спецыялістам галіны даплацілі больш за Br15 тыс.

Паводле слоў загадчыцы аддзела сацыяльна-эканамічнай работы абласной арганізацыі галіновага прафсаюза Алены Маркінай, захаванне дасягнутага ў галіне ўзроўню зарплаты - важнае пытанне, якое знаходзіцца на пастаянным кантролі прафсаюза. Пры правядзенні адпаведных маніторынгаў, вывучаюцца ўмовы арганізацыі працы маладых спецыялістаў, замацавання за імі настаўнікаў, правільнасць устанаўлення стымулюючых і кампенсуючых выплат, захаванне законнасці і недапушчэнне памылак пры аплаце працы.

Выяўленыя ў 2023 годзе парушэнні звязаны з няправільным устанаўленнем тэрмінаў і памераў надбавак маладым спецыялістам. Памылкі ліквідаваны, зроблены поўны пераразлік заработнай платы. «Замацаванне маладых кадраў на месцах - найважнейшая задача, якая пастаўлена кіраўніком дзяржавы, і прафсаюз адыгрывае ў гэтым пытанні важную ролю, - падкрэсліла Алена Маркіна. - Мы ў тым ліку кантралюем рэгулярнасць выплат, якія належаць маладым спецыялістам у адпаведнасці з заканадаўствам. Умовы кантрактаў, якія заключаюцца з маладымі спецыялістамі, узгадняюцца з прафсаюзам».

Спецыяліст таксама адзначыла, што ў арганізацыях аховы здароўя рэгіёна асаблівая ўвага надаецца асваенню моладзі на першым працоўным месцы. Для гэтага разам з наймальнікамі распрацоўваюцца і ўкараняюцца праграмы адаптацыі, за кожным маладым спецыялістам замацоўваецца вопытны настаўнік.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая