Выязны прыём грамадзян у Клічаўскім райвыканкаме правёў 16 лістапада памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк.
Па тлумачэнні і дапамогу ў вырашэнні розных пытанняў да памочніка Прэзідэнта звярнуліся сем чалавек. Жыхароў Клічава і раёна хвалявалі нюансы пры назначэнні пенсіі, пытанні пашырэння асартыменту прадукцыі ў сельскіх магазінах, афармлення зямельнага ўчастка пад агародніцтва, аднаўлення руху маршруту прыгараднага транспарту, атрымання арэнднага жылля, завышэння кошту тавару прыватным прадпрымальнікам і іншыя.
Па ўсіх пытаннях памочнік Прэзідэнта, сумесна з прадстаўнікамі зацікаўленых службаў раёна, даў вычарпальныя растлумачэнні, па асобных праблемах прагучалі канкрэтныя даручэнні.
У гэты ж дзень Леанід Мартынюк прыняў удзел у пасяджэнні выканкама, на якім разглядалася пытанне аб кадравым забеспячэнні дзяржаўных арганізацый.
Па матэрыялах klichew.by
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
18.05.2024 - 21:46
16.05.2024 - 11:00
15.05.2024 - 08:50