RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Руслан Страхар: Магілёўская вобласць стала пляцоўкай для прамых зносін прадстаўнікоў бізнесу Беларусі і Расіі

З дэлегацыяй Усходняй адміністрацыйнай акругі горада Масквы на чале з першым намеснікам прэфекта, кіраўніком кантрактнай службы ВАТ Масквы Юрыем Захаравым сустрэўся сёння намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Руслан Страхар. Госці прыбылі ў рэгіён для ўдзелу ў Міжнародным кааперацыйным форуме па імпартазамяшчэнні. Таксама яны прынялі ўдзел у рабоце тэматычнай секцыі «Прамысловая кааперацыя - шлях ад імпартазамяшчэння да тэхналагічнай незалежнасці» ў ААТ «Магілёўліфтмаш».

Падчас сённяшняй сустрэчы Руслан Страхар падзякаваў расійскай дэлегацыі за ўдзел у форуме па імпартазамяшчэнні: «Магілёўская вобласць стала першай пляцоўкай для зносін прадстаўнікоў бізнесу напрамую ў такім фармаце. Для нас, як і для Беларусі ў цэлым, Расія застаецца важнейшым стратэгічным партнёрам. Пры гэтым на першы план выходзяць не проста пытанні павелічэння знешняга тавараабароту, а менавіта задачы ўзмацнення ўзаемнай кааперацыі для адыходу ад імпарту і стварэння сумесных канкурэнтаздольных тавараў з наступным выхадам на знешнія рынкі. На працягу доўгіх гадоў Масква застаецца нашым галоўным гандлёвым партнёрам, куды мы пастаўляем практычна ўвесь спектр прадукцыі, што вырабляецца ў Магілёўскай вобласці, ад мясамалочнай прадукцыі да ліфтаў і чыгуначных вагонаў. Нашая камунальная тэхніка таксама вельмі запатрабаваная ў расійскай сталіцы. У Маскве мы таксама набываем значную частку кампанентаў: хімічныя рэагенты, эфіры, трубы з пластмас, нятканы матэрыял і цэлы шэраг іншых тавараў. І апошнія гады мы адзначаем станоўчую дынаміку ў тавараабароце з абодвух бакоў».

Руслан Страхар падкрэсліў, што для Прыдняпроўскага краю супрацоўніцтва з Расійскай Федэрацыяй і надалей застанецца безумоўным прыярытэтам: «Нам вельмі прыемна, што на форум прыехала адразу 14 рэгіёнаў, у іх ліку - Усходняя адміністрацыйная акруга горада Масквы. Безумоўна, Масква - велізарны мегаполіс з вялізнымі магчымасцямі і патрэбамі і ў сувязі з гэтым, як і раней, мы не проста пастаўляем значную частку прадукцыі, але і вызначаем сумесныя праекты. Мы бачым, што магчымасці кааперацыі таксама пашыраюцца. У апошні час усё больш прамысловых прадпрыемстваў перабудоўваюцца на ваенны лад і ў гэтым плане нашы машынабудаўнічыя прадпрыемствы, маючы кампетэнцыі ў металаапрацоўцы, таксама могуць сумесна супрацоўнічаць. На пляцоўках форума мы абмяркоўвалі розныя напрамкі і ўпэўненыя, што сумесная кааперацыя, у тым ліку з Усходняй адміністрацыйнай акругай горада Масквы, будзе толькі паглыбляцца».

У сваю чаргу Юрый Захараў абазначыў, што кропак судакранання паміж рэгіёнамі дзвюх краін шмат і добра, што супрацоўніцтва, намечанае некалькі дзесяткаў гадоў таму, прадаўжае развівацца.
 
«З кожным наведваннем вашай краіны мы набываем нешта новае і нашыя сувязі ўмацоўваюцца. Вельмі прыемна, што таварныя масы з Расіі ў Беларусь і наадварот, з кожным годам растуць. Гэта самы галоўны рэзультат. Беларускай прадукцыі ў Маскве за апошнія 5-6 гадоў стала на парадак больш - і гэта прыемна.

Немалаважна для нас і супрацоўніцтва ў сацыяльнай сферы. Хацелася б, каб нашая моладзь часцей сустракалася і мела зносіны па розных кірунках: гэта можа быць і канцэртная дзейнасць, і адукацыя. Мы гатовы разгледзець абмен студэнтамі, запрашаць школьнікаў у нашы лагеры. Гэта дасць добры вынік для моладзі як у захаванні гісторыі, так і ў стварэнні нашай будучыні».
 
Юлія Таранава, фота Галіны Гаўрыловіч

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая