Семінар «Аб рабоце органаў дзяржаўнага кіравання па ўдасканаленні дзейнасці ў сферы міжканфесійных адносін» адбыўся сёння ў Магілёве. На мерапрыемства, якое прайшло на базе МДУ імя А. А. Куляшова, былі запрошаны спецыялісты гарадскіх, раённых выканаўчых камітэтаў, якія курыруюць пытанні канфесійнай абстаноўкі ў рэгіёне.
Удзельнікі палілога абмеркавалі канфесійную сітуацыю, пытанні палітызацыі рэлігійных арганізацый у Беларусі, дзеючае заканадаўства пры правядзенні рэлігійнымі арганізацыямі масавых мерапрыемстваў, распрацоўку экскурсійных маршрутаў і тураў на рэлігійную тэматыку, у тым ліку з паломніцкімі мэтамі па значных месцах Магілёўскай вобласці і Сінявокай. Акрамя таго, яны разгледзелі тэмы, звязаныя з прафілактычнай працай па недапушчэнні парушэнняў правілаў пажарнай бяспекі і захаванасці маёмасці ў культавых будынках, прадастаўленні і выкарыстанні рэлігійнымі арганізацыямі зямельных участкаў і інш.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
16.05.2024 - 16:09
20 мая в Могилеве состоится гала-концерт и награждение участников конкурса «Арт-шанс»
16.05.2024 - 10:56
16.05.2024 - 09:49
15.05.2024 - 17:12
15.05.2024 - 16:59
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць у Магілёўскай вобласці 18 мая