RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачэнка правёў сход, прысвечаны кадравым пераменам

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачэнка правёў 26 красавіка сход, прысвечаны кадравым пераменам.
 
Раней Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні і ўзгадніў назначэнне начальніка галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Магілёўскага аблвыканкама Аляксандра Старавойтава на пасаду намесніка міністра аховы здароўя, а таксама галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача Магілёўскай вобласці, галоўнага ўрача Магілёўскага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Святлану Нячай на пасаду намесніка міністра аховы здароўя - галоўнага дзяржаўнага санітарнага ўрача Беларусі.

Віншуючы Аляксандра Старавойтава і Святлану Нячай з новымі кіруючымі пасадамі, Анатоль Ісачэнка адзначыў, што высокая ацэнка Адміністрацыяй Прэзідэнта была дадзена заслужана:

«Вы прайшлі пэўны шлях. Упэўнены, што ў вас усё атрымаецца. Хочацца пажадаць усяго самага найлепшага, каб ваш досвед і веды, атрыманыя за час працы ў рэгіёне, спатрэбіліся на рэспубліканскім узроўні. Вы разумееце тыя мэты і задачы, якія стаяць перад вамі».

Кіраўнік рэгіёну разам з намеснікамі, кіраўнікамі камітэтаў, упраўленняў і структурных падраздзяленняў Магілёўскага аблвыканкама падзякаваў Аляксандру Старавойтаву і Святлане Нячай за сумесную работу, пажадаўшы далейшых поспехаў, і ўручыў Падзякі Магілёўскага аблвыканкама.

У слове ў адказ Аляксандр Старавойтаў таксама выказаў словы ўдзячнасці прысутным у зале, адзначыўшы, што за час сваёй службы працаваў з імі рука аб руку на карысць Магілёўскай вобласці: «Хачу сказаць дзякуй усім за тое, што вы блізка да сэрца ставіцеся да праблем сферы і прыходзьце на дапамогу. На сённяшні дзень наш рэгіён - найбольш развіваецца ў сістэме аховы здароўя рэспублікі. Усё, што ад мяне будзе залежаць для таго, каб аказаць дапамогу Магілёўскай вобласці, я зраблю. Бо ад нашай працы залежаць жыцьцё і здароўе людзей».

Аляксандр Старавойтаў працаваў у Магілёўскай вобласці ў сферы аховы здароўя на працягу апошніх пяці гадоў. За гэты перыяд значна абнавілася матэрыяльна-тэхнічная база, былі падрыхтаваны спецыялісты. Сёння ўжо ў поўнай меры функцыянуюць тры сур'ёзныя міжраённыя цэнтры – у Магілёве, Бабруйску і Крычаве. Абноўлены многія службы, пачынаючы ад кардыялогіі і анкалогіі да інфекцыйнай. Прыведзены ў парадак сельскія ўстановы аховы здароўя. Практычна шэсць цэнтральных раённых бальніц знаходзяцца ў стане рэканструкцыі. Працягваюцца работы ў гарадской бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі. Пачаты актыўныя работы па рэканструкцыі аховы здароўя Бабруйска.

«Усе гэтыя тэмы знаходзяцца пад назіранне старшыні Магілёўскага аблвыканкама, міністра аховы здароўя, - адзначыў Аляксандр Старавойтаў. - Я ўпэўнены, што ўсе гэтыя мерапрыемствы прывядуць да паляпшэння якасці аказання медыцынскай дапамогі Магілёўскай вобласці».

У сваю чаргу Святлана Нячай таксама выказала словы падзякі ўсім прысутным і запэўніла, што ўсе рашэнні ў далейшым ад яе будуць абмяркоўвацца і прымацца разам: «Я ўдзячная ўсім прысутным у зале за дапамогу ў той складаны перыяд у жыцці як для краіны, так і для усёй нашай планеты. Яго мы перажылі настолькі годна. Без агульнай калектыўнай працы гэта было б проста немагчыма. Заўсёды правільнае рашэнне прымалася ў гэтай зале гэтым калектывам. Вы заўсёды разумелі нашую службу, што трэба рабіць. Я гарантую, што ўсё, што будзе залежаць ад мяне, будзе прымацца толькі такім чынам. Па-іншаму, на мой погляд, проста не можа быць».

Дарэчы, Святлана Нячай 23 гады ў прафесіі. Пачынала з пасады загадчыцы аддзела гігіены ў Чавускім раённым цэнтры гігіены і эпідэміялогіі ў 1991 годзе. Праз 11 гадоў яна стала намеснікам галоўнага ўрача Магілёўскага абласнога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. У 2012-м узначаліла санітарную службу вобласці.

Галіна Гаўрыловіч, фота аўтара

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая