RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама наведаў бабруйскія прадпрыемствы

З працоўным візітам 13 ліпеня ў Бабруйску пабываў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка. Губернатар наведаў буйныя прамысловыя прадпрыемствы горада, дзе азнаёміўся з вытворчасцю і абмеркаваў з кіраўніцтвам праблемныя пытанні і працоўныя моманты. Анатоль Ісачанка дэталёва цікавіўся асноўнымі фінансава-эканамічнымі паказчыкамі, магчымасцямі і магутнасцямі вытворчасці, запатрабаванасцю выпускаемай прадукцыі, перспектыўнымі напрамкамі ў рабоце.

У ААТ «ФанДАК» губернатар звярнуў увагу на выпуск экалагічнай, з натуральнай драўніны, мэблі і фанерную вытворчасць. У фірмовай краме прадэманстравалі гатовую прадукцыю і навінкі. «Падчас сустрэчы абмеркавалі актуальныя задачы, якія стаяць перад прадпрыемствам. Адна з важных для нас - выйсці на добрыя аб'ёмы працы, да чаго мы і імкнемся, - распавёў генеральны дырэктар «ФанДАКа» Андрэй Партянкоў. - Закранулі таксама некаторыя вытворчыя пытанні. Пастаўлены задачы - будзем працаваць».

На «Бабруйскаграмашы» Анатоль Ісачанка зрабіў акцэнт на фінансавых пытаннях, выкананні бізнес-плана і своечасовым выпуску тэхнікі, неабходнай на палях. Завяршылася рабочая паездка губернатара ў Бабруйск на горадаўтваральным прадпрыемстве «Белшына».

 bobrlife.by

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая