Стартаваў прыём заявак на конкурс «Інтэрнэт-прэмія ТІБО», паведамілі ў Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі.
Сёлета конкурс пройдзе 21-ы раз. За ўсе гады правядзення ўдзел у конкурсе прынялі больш за 9 тыс. сайтаў.
Конкурс праводзіцца па 10 асноўных намінацыях: «Органы дзяржаўнага кіравання і ўлады», «Інфармацыйны рэсурс», «Адукацыя і навука», «Для дзяцей і юнацтва», «Здароўе і медыцына», «Спорт», «Турызм і адпачынак», «Рэсурсы, прысвечаныя 80-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамозе савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне», «Якасць ва ўсім (Год якасці)», «Выбар журы конкурсу».
Запоўніць заяўку на ўдзел у конкурсе можна да 6 мая 2024 года ўключна.
Арганізатарамі конкурсу «Інтэрнэт-прэмія ТІБО» з'яўляюцца Міністэрства сувязі і інфарматызацыі, Міністэрства інфармацыі, ЗАТ «Тэхніка і камунікацыі».
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.05.2024 - 16:52
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць у Магілёўскай вобласці 25 мая
20.05.2024 - 15:46
Удзельнікамі спартыўна-патрыятычнай гульні «Зарнічка» стануць 240 акцябрат рэгіёну
20.05.2024 - 13:18
У Дзень абароны дзяцей Магілёў упершыню прыме «Зялёны марафон»
18.05.2024 - 16:59