У адпаведнасці з аператыўнай зводкай, на 26 сакавіка з 230738 гектараў азімыя збожжавыя на зерне падкормлены на плошчы 173009, або 75 працэнтаў да плана. У Кіраўскім раёне гэта работа завершана. Блізкія да фінішу слаўгарадскія, крычаўскія, клічаўскія і шклоўскія аграрыі. Азімы рапс на зерне ў цэлым па вобласці атрымаў пажыўныя рэчывы на 40% запланаваных плошчаў. Лідзіруе Бабруйскі раён (88%). Падкормлена калійнымі і азотнымі ўгнаеннямі 54% шматгадовай травы.
Некалькі слоў аб іншых працах. Арганічныя ўгнаенні пад яравую сяўбу ўнесены на плошчы 2407574 гектараў, або 45 працэнтаў да вывезенага. На ўчарашні дзень у вобласці ўзарана 42131 гектараў, або 24 працэнты да плана. Усяго на вясновворку было занята 227 агрэгатаў. Як паведамілі ў аблсельгасхарчы, у цэлым па вобласці ў пасяўной кампаніі задзейнічана 280 адзінак новай тэхнікі. У складзе тэхпадмацавання — 59 энерганасычаных трактароў, з якіх 10 працуюць у мехатрад ААТ «Задняпроўскі міжрайаграсэрвіс», а таксама каля 100 трактароў «Беларус-82» і «Беларус-1221», 41 культыватар, 33 плугі, 19 энергасродкаў «Раса», 8 шыроказахопных сеялак, 10 сеялак для пасева кукурузы.
Без усялякіх сумненняў, існуючы магутны тэхнічны патэнцыял дае магчымасць аграрыям вобласці правесці сяўбу на высокім арганізацыйным узроўні і ў лепшыя агратэхнічныя тэрміны пакласці насенне ў глебу. Сёння галоўнае — не расслабляцца і не ўпусціць кожную пагодлівую вясновую гадзіну.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
03.05.2024 - 14:36
03.05.2024 - 10:00
03.05.2024 - 09:40