На суботнік выйшлі прадстаўнікі гарадской улады, дэпутацкага корпуса, работнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі, арганізацый, моладзь. Маладыя дрэўцы яны высадзілі ў знакавым для кожнага гараджаніна месцы - на вуліцы Мінскай, непадалёк ад Вечнага агню, па абодва бакі ўздоўж дарогі.
Трохі гісторыі: у канцы чэрвеня 1944 года ў вёсцы Яловікі, на трасе Бабруйск - Мінск, ішлі кровапралітныя баі - нашы войскі атрымалі заданне вызваліць горад. Праз некаторы час тут узвялі мемарыял, увекавечыўшы імёны чырвонаармейцаў, якія засталіся пад Бабруйскам навечна. Цяпер гэта вуліца Мінская - Яловікі ўвайшлі ў гарадскую мяжу. І вось ужо 48 гадоў ля падножжа манумента гарыць Вечны агонь…
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
18.05.2024 - 21:46
16.05.2024 - 11:00
15.05.2024 - 08:50