RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Беларусі ўдакладнены пералік медпаслуг, якія аказваюцца пры санаторна-курортным лячэнні

У Беларусі ўдакладнены пералік медпаслуг, якія аказваюцца пры санаторна-курортным лячэнні. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства аховы здароўя ад 28 лістапада 2023 года №180, паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнет-партал.

Паслугі ў пераліку падзяляюцца ў адпаведнасці з медыцынскімі профілямі для накіравання грамадзян на санаторна-курортнае лячэнне. Колькасць працэдур прызначаецца ў залежнасці ад тэрміна санаторна-курортнага лячэння, віду тэрапіі (сумяшчальнасці працэдур).

«Дакументам вызначана патрэбнасць грамадзян у той ці іншай медыцынскай паслузе (ахоп) ад 1 (працэдуры назначаюцца ўсім) да 0,01, што дае магчымасць планаваць аб'ёмы медыцынскай дапамогі пры правядзенні санаторна-курортнага лячэння насельніцтва», - адзначылі ў Міністэрстве аховы здароўя.

У пералік уключаны агляды ўрачоў-спецыялістаў, інструментальныя і лабараторныя даследаванні, клімататэрапія, масаж, бальнеятэрапія, гідратэрапія, тэрматэрапія, апаратная фізіятэрапія, мануальная тэрапія, рэфлексатэрапія і іншыя паслугі.

Прававы акт уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

БЕЛТА

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая