RU BY EN 中文
Twitter Instagram

У Магілёве падпісалі Пагадненне па рэалізацыі праекта «Урок у музеі»

У Магілёве адбылося падпісанне Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж упраўленнем культуры і галоўным упраўленнем па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама па рэалізацыі праекта «Урок у музеі».

Дакумент прадугледжвае арганізацыю правядзення ўрокаў на базе музейных экспазіцый для навучэнцаў устаноў адукацыі.

Удзельнікамі гістарычнага моманту ў абласным краязнаўчым музеі імя Я.Раманава сталі начальнікі ўпраўленняў Андрэй Заблоцкі і Аляксандр Жыгун, а таксама кіраўніцтва музея і навучэнцы гімназіі №3 Магілёва.

- Падпісанне пагаднення па рэалізацыі праекта «Урок у музеі» - новы ўзровень нашага супрацоўніцтва, які дасць магчымасць нам стварыць новыя формы развіцця патрыятычнага выхавання, навучання навучэнцаў як ва ўстановах культуры, так і адукацыі, - адзначыў Аляксандр Жыгун, начальнік упраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама.

mogilevnews.by

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая