Вынікі конкурсу буктрэйлераў «І памяць кніга ажывіць» падвялі ў Магілёве, як паведамілі ў сацыяльна-культурным грамадскім аб’яднанні «Спадчына».
«Творчае спаборніцтва праходзіла сярод навучэнцаў устаноў сярэдняй адукацыі і было прымеркавана да святкавання 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, а таксама 20-годдзя падпісання дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, – расказалі суразмоўцы. – Такія конкурсы прыцягваюць увагу школьнікаў да сучаснай і класічнай літаратуры, папулярызуюць гуманістычныя ідэі і спрыяюць патрыятычнаму выхаванню моладзі».
Удзельнікамі спаборніцтваў сталі каманды агульнаадукацыйных школ Магілёва. Яны прадставілі ў аргкамітэт 13 відэаалюстрацый да кніг. У ролі сцэнарыстаў, рэжысёраў, аператараў і акцёраў выступілі самі дзеці.
Па выніках конкурсу дыплом першай ступені атрымала каманда сярэдняй школы № 1 за ролік па кнізе Святланы Алексіевіч «Апошнія сведкі». Другое месца журы прысудзіла буктрэйлеру па творы Мікалая Гарулёва «Бывайце, любімыя» (СШ № 19) і працы каманды СШ № 25, у аснову якой легла кніга Аркадзя Кандрусевіча «Юныя героі Магілёўшчыны». Трэцяе месца дасталася СШ № 35, якая працавала над ролікам паводле аповесці «А зоры тут ціхія» Барыса Васільева.
Прыз глядацкіх сімпатый па выніках анлайн-галасавання ў сацсетках атрымала каманда сярэдняй школы № 19 за відэаролік «Беларусы, якія праславілі Расію. Расіяне, якія праславілі Беларусь».
Арганізатарамі конкурсу «І памяць кніга ажывіць» выступілі СК ГА «Спадчына», гарадскі цэнтр турызму «Ветразі», Беларуска-Расійскі ўніверсітэт і іншыя.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
17.05.2024 - 14:05
Жыхары Краснапольскага раёна прэзентавалі свае дасягненні на фестывалі народнай творчасці ў Магілёве
10.05.2024 - 16:14
Што будзе новага на «Вялікі бард-рыбалцы» у 2024-м распавёў дырэктар музычнага фэсту
10.05.2024 - 10:02
07.05.2024 - 12:44
Выставачны праект «Праўда подзвігу. Перамозе прысвячаецца» стварыў музей Масленікава
03.05.2024 - 09:24