За выхадныя дні ў рэгіёне адбылося 6 пажараў. Не абышлося без гібелі людзей, паведаміла старшы інспектар Цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС Вольга Нехарошых.
Так, 23 снежня да 65-гадовай жыхаркі аграгарадка Кароўчына Дрыбінскага раёна прыйшлі госці: 57-гадовая сястра разам з мужам. Нагода была святочная: дзень нараджэння гаспадыні. Спачатку ў вокнах ветліва гарэла святло, а пасля замільгалі языкі полымя. Званок у службу МНС паступіў а дванаццатай гадзіне ночы. Дом гарэў адкрытым полымем, дах і перакрыцце часткова абрынуліся. Не пашкадавала стыхія і людзей, якія знаходзіліся ў доме. Прычына пажару ўстанаўліваецца. Як мяркуецца, узгаранне магло пачацца праз неасцярожнасць пры курэнні мужа сястры гаспадыні.
22 снежня каля 21.00 меркавана праз парушэнне правілаў эксплуатацыі печаў, цеплагенерыравальных агрэгатаў і прылад, загарэўся гараж, размешчаны па вул. Арджанікідзэ ў Крычаве. 60-гадовы гаспадар пры самастойным тушэнні пажару атрымаў апёкі 1-3 ступені (20% цела: верхнія і ніжнія канечнасці) і быў шпіталізаваны.
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая
20.05.2024 - 16:52
Прамыя тэлефонныя лініі пройдуць у Магілёўскай вобласці 25 мая
20.05.2024 - 15:46
Удзельнікамі спартыўна-патрыятычнай гульні «Зарнічка» стануць 240 акцябрат рэгіёну
20.05.2024 - 13:18
У Дзень абароны дзяцей Магілёў упершыню прыме «Зялёны марафон»
18.05.2024 - 16:59