RU BY EN 中文
Twitter Instagram

Зменены парадак фарміравання дзяржінвестпраграмы і рэгіянальных інвестпраграм

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, у адпаведнасці з якім змяняецца ўказ ад 5 мая 2006 года № 299 і выкладаецца ў новай рэдакцыі палажэнне аб парадку фарміравання, зацвярджэння дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы, рэгіянальных інвестыцыйных праграм і справаздачнасці аб іх выкананні. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Новай рэдакцыяй палажэння прадугледжаны распрацоўка Нацыянальнага інфраструктурнага плана як асновы планавання будаўніцтва капітальных аб’ектаў на 5 гадоў, фарміраванне дзяржінвестпраграмы і рэгіянальных інвестыцыйных праграм па прынцыпе сярэднетэрміновага планавання бюджэту на 3 гады, вызначэнне механізму і прынцыпаў фарміравання рэгіянальных інвестыцыйных праграм.

Карэкціроўка палажэння праведзена для стварэння комплекснай сістэмы планавання будаўніцтва аб’ектаў, што фінансуюцца за кошт сродкаў рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў.

БЕЛТА

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая