Экскурсійная паездка па Магілёве адбылася ў рамках вялікага праекта «Роднае-народнае! Дарогамі Адзінства! Развіцця! Славы!». Падчас падарожжа ўдзельнікі праекта наведалі цэхі закрытага акцыянернага таварыства «Магілёўскі КСІ» і даведаліся сакрэты вытворчасці сілікатнай цэглы і блокаў. Далей шлях прывёў экскурсантаў у Магілёўскую філію РУППС «Белпошта». Намеснік дырэктара філіяла Галіна Марчанка і спецыялісты Вольга Зулева і Ірына Максіменка падрабязна азнаёмілі ўдзельнікаў праекта з гісторыяй і сучаснасцю паштовай службы. Госці даведаліся аб паслугах, якія пошта прапануе сёння. Бонусам для экскурсантаў стала магчымасць адправіць паштовую картку сваім родным і блізкім. Фінальным пунктам паездкі стаў касцёл Святога Антонія Падуанскага па праспекце Шміта. Шмат для каго стала адкрыццём, што гісторыя касцёла пачынаецца яшчэ ў 17 стагоддзі. Аб перадумовах узнікнення і будаўніцтва храма падарожнікам расказаў айцец Віталь. Напрыканцы за душэўнымі гутаркамі прайшло традыцыйнае чаяванне.
Фота Галіны Гаўрыловіч
Пры выкарыстанні матэрыялаў актыўная гіперспасылка на mogilev-region.gov.by абавязковая