RU BY EN 中文
Twitter Instagram

навiна дня Subscribe to RSS - навiна дня

15.12.2023 - 20:06

У Магілёве сёння дадзены старт абласному марафону навагодніх мерапрыемстваў. У цырымоніі запальвання агнёў на галоўнай ёлцы Прыдняпроўскага краю прынялі ўдзел старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачанка і старшыня гарвыканкама Аляксандр Студнеў. Жыхарам і гасцям рэгіёну ў гэты дзень быў прадстаўлены мюзікл «Зорнае ззянне», а таксама лазернае шоу

14.12.2023 - 18:09

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка правёў сёння рабочае пасяджэнне па ходзе падрыхтоўкі да абласных «Дажынак – 2024». Як было анансавана раней, эстафету галоўнага свята хлебаробаў у наступным годзе прыме Клімавіцкі раён.

14.12.2023 - 08:40

Марафон навагодніх свят вобласці стартуе 15 снежня ў Магілёве!

Магілёўшчына далучаецца да старту рэспубліканскай навагодняй дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» «Белавежская пошта дабра». Урачыстасці пройдуць у 11.00 на Плошчы Леніна. А ў 18.00 стартуе абласны марафон навагодніх мерапрыемстваў.

Амаль штодзень у Магілёве будуць праходзіць канцэрты і забаўляльныя праграмы.

13.12.2023 - 14:08

У прыватных прадпрыемстваў ёсць усе ўмовы для рэалізацыі новых і перспектыўных праектаў. Такой думкай з журналістамі падзяліўся памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк у час наведвання ТАА «Махіна-ТСТ».

08.12.2023 - 21:19

Пашыранае паседжанне Каардынацыйнага Савета грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый Магілёўскай вобласці мінула 8 снежня па ініцыятыве кіраўніцтва рэгіёна.

06.12.2023 - 17:59

Асабісты прыём грамадзян правёў сёння ў Магілёве старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачанка. Па садзейнічанне ў вырашэнні ўзнікшых пытанняў і цяжкасцей да яго звярнуліся жыхары абласнога цэнтра, Магілёўскага раёна, Шклова і Клімовіч.

05.12.2023 - 10:09

Прамую тэлефонную лінію 9 снежня ў Магілёўскім аблвыканкаме правядзе намеснік старшыні аблвыканкама Валерый Анатольевіч Малашка. Пытанні можна будзе задаць з 9.00 да 12.00 па тэлефоне: 8 (0222) 50-18-69.
 

30.11.2023 - 19:28

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка правёў пасяджэнне абласнога выканаўчага камітэта па выкананні патрабаванняў Дырэктывы нумар 1 «Аб мерах па ўмацаванню грамадскай бяспекі і дысцыпліны» і распараджэння Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб павышэнні эфектыўнасці работы сістэмы аховы здароўя».

28.11.2023 - 09:03

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 375 «Аб аб'яўленні 2024 года Годам якасці». Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Гэта рашэнне прынята ў мэтах далейшага павышэння якасці жыцця беларускага народа, забеспячэння канкурэнтаздольнасці нацыянальнай эканомікі на сусветнай арэне, стымулявання ініцыятывы, фарміравання ў грамадстве адказнасці за вынікі сваёй працы і пачуцця прыналежнасці да будучыні краіны.

24.11.2023 - 15:32

Урачыстая цырымонія ўзнагароджання да 100-годдзя з Дня ўтварэння службы ўчастковых інспектараў міліцыі прайшла ў Магілёўскім раёне. Яна сабрала на мемарыяльным комплексе «Батальён міліцыі пад камандаваннем К.Г.Уладзімірава» ў вёсцы Гаі супрацоўнікаў органаў унутраных спраў з усяго рэгіёну.

23.11.2023 - 12:33

Рамонт дарог, водазабеспячэнне, тарыфы на электраэнергію - гэтых тэм датычыліся пытанні, якія паступілі старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатолю Ісачанку падчас асабістага прыёму грамадзян у Глуску.

20.11.2023 - 16:38

У Глускім раённым выканаўчым камітэце 23 лістапада з 09.00 выязны прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб будзе праводзіць старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Міхайлавіч Ісачанка.

Папярэдні запіс на асабісты прыём ажыццяўляецца па тэлефонах 8 (02230) 78-980; 8 (02230) 78-971.

Рэд.

16.11.2023 - 19:09

Адкрыццё першага ў вобласці і найбуйнейшага ў краіне Крызіснага цэнтра Беларускага Чырвонага Крыжа адбылося сёння ў Магілёве. Гэты аб'ект стаў пятым па ліку ў Беларусі. Такія цэнтры ўжо функцыянуюць у Гродне, Гомелі, Брэсце і Віцебску.

15.11.2023 - 18:45

Семінар-нарада па пытаннях рэалізацыі паўнамоцтваў дзяржаўнымі органамі ў сферы ўрэгулявання неплацежаздольнасці, накіраваных на папярэджанне неплацежаздольнасці і банкруцтва, прайшоў сёння ў Магілёве з удзелам прадстаўнікоў Дэпартамента па санацыі і банкруцтве Мінэканомікі і членаў савета па развіццю прадпрымальніцтва пры Магаблвыканкаме, а таксама прадстаўнікоў структур гаррайвыканкамаў, арганізацый рэгіёна.

13.11.2023 - 10:59

Дэлегацыя Магілёўскай вобласці на чале з намеснікам старшыні аблвыканкама Русланам Страхарам прыняла ўдзел у мерапрыемствах «Дзён Прыморскага краю» на палях Міжнароднай выставы-форуму «Расія» ў ВДНГ у Маскве.

12.11.2023 - 19:34

Сумеснае пасяджэнне прэзідыума Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў і Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта па ўтварэнні абласной і акруговых выбарчых камісій правёў сёння старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачэнка.

11.11.2023 - 16:53

Чатырохпавярховы корпус «марзонаўскай» бальніцы ў Бабруйску пабудавалі ў 1972 годзе. Калісьці ён быў галоўным. Акрамя некалькіх аддзяленняў, тут працавала і адміністрацыя лячэбнай установы. Але з часам мяняецца горад: патрабуюцца абноўленыя і сучасныя будынкі, павышэнне якасці медыцынскіх паслуг. Сёння старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка наведаў горад на Бярэзіне для абмеркавання будаўніцтва новага хірургічнага корпуса і зносу існуючага 4-павярховага хірургічнага корпуса ў гарадской бальніцы ХМД імя У.А. Марзона.

09.11.2023 - 12:12

Прамую тэлефонную лінію 11 лістапада ў Магілёўскім аблвыканкаме правядзе кіраўнік спраў аблвыканкама Мікалай Леанідавіч Дзядкоў. Пытанні можна будзе задаць з 9.00 да 12.00 па тэлефоне: 8 (0222) 50-18-69.
 
Курыруемыя пытанні: справаводства і кантроль за выкананнем дакументаў, рэалізацыя заканадаўства аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб і па ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур.

03.11.2023 - 17:26

Будаўніцтва новага корпуса ў абласной установе аховы здароўя пачалося ў 2020 годзе. Усяго на ўзвядзенне і абсталяванне новага аб'екта затрачана больш як Br37 млн., і большая частка гэтых сродкаў была накіравана на набыццё сучаснага медыцынскага абсталявання.

01.11.2023 - 17:24

Савецкі час быў перыядам подзвігаў. У пасляваенныя гады людзі, не шкадуючы сваіх сіл, імкнуліся адрадзіць і адбудаваць гарады і рэспублікі. Для БССР гэты час азнаменаваўся паскораным развіццём самых разнастайных галін прамысловасці. У краіне сталі з'яўляцца заводы, прадукцыя якіх у далейшым стане візітнай карткай Беларусі: самазвалы БЕЛАЗ, грузавікі і аўтобусы МАЗ, трактары «Беларус», халадзільнікі «Мінск», веласіпеды AIST, гадзіннікі «Луч»...