RU BY EN 中文
Twitter Instagram

навiна дня Subscribe to RSS - навiна дня

06.02.2024 - 14:34

Прамую тэлефонную лінію 10 лютага ў Магілёўскім аблвыканкаме будзе праводзіць намеснік старшыні аблвыканкама Генадзь Іванавіч Дзенгалёў. Яму можна будзе датэлефанавацца з 9.00 да 12.00 па нумары 8 (0222) 50-18-69.
 

31.01.2024 - 23:18

Пасяджэнне калегіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама адбылося 31 студзеня ў Палацы культуры вобласці.

30.01.2024 - 10:00

У Магілёве падвялі вынікі 12-га абласнога дабрачыннага марафону «Сагрэем дзіцячыя сэрцы».

25.01.2024 - 15:47

Місія доўгатэрміновых назіральнікаў ад СНД прыняла ўдзел у паседжанні па рэгістрацыі кандыдатаў акруговай выбарчай камісіі №89 у Асіповічах.

22.01.2024 - 17:20

Працаўладкаванне, няякасны капрамонт і падтапленні ўвайшлі ў лік пытанняў, якія паступілі на асабісты прыём грамадзян старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатолю Ісачанку ў Клімавічах.

19.01.2024 - 12:13

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Міхайлавіч Ісачанка правядзе 22 студзеня ў Клімавіцкім раёне выязны прыём грамадзян, іх прадстаўнікоў, прадстаўнікоў юрыдычных асоб. Прыём будзе праходзіць у раённым выканаўчым камітэце з 12:00.

18.01.2024 - 12:05

Усе заканадаўчыя новаўвядзенні павінны стымуляваць рост беларускай эканомікі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе з кіраўніцтвам Савета Міністраў.

«Урад інфармуе, што змяненні неабходны ў мэтах гарманізацыі заканадаўства Беларусі і Расіі, гэта значыць у рамках выканання саюзнай праграмы. Але ў працэсе ўніфікацыі нельга ўшчамляць інтарэсы дзяржавы», - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

16.01.2024 - 11:37

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў пасяджэнне Савета бяспекі, якое было прысвечана разгляду двух важнейшых дакументаў стратэгічнага планавання - праектаў Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі і Ваеннай дактрыны Беларусі.

Значнасць мерапрыемства, паводле слоў кіраўніка дзяржавы, абумоўлена і той акалічнасцю, што згодна з новай Канстытуцыяй абодва дакументы зацвярджаюцца Усебеларускім народным сходам.

15.01.2024 - 17:50

Шклоўская фабрыка «Спартак» вырабляе сёння паперу санітарна-гігіенічнага прызначэння. З гэтай асновы потым і вырабляюцца папяровыя ручнікі, сурвэткі і іншая прадукцыя, неабходная для паўсядзённага жыцця чалавека.

10.01.2024 - 22:10

Старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка правёў сёння сустрэчу з актывам рэгіёну. Удзел у ёй прынялі кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Ігар Сергяенка, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Ірына Раінчык, а таксама прадстаўнікі органаў

09.01.2024 - 15:53

Прамую тэлефонную лінію 13 студзеня ў Магілёўскім аблвыканкаме правядзе першы намеснік старшыні аблвыканкама Сяргей Канстанцінавіч Савіцкі. Пытанні можна будзе задаць з 9.00 да 12.00 па тэлефоне:  8 (0222) 50-18-69.
 

08.01.2024 - 20:20

Ушанаванне баскетбольнай каманды «Барысфен» - уладальніка Кубка Беларусі па баскетболе сярод мужчынскіх каманд сезона 2023 года - адбылося ў Магілёўскім аблвыканкаме. У гісторыі клуба галоўны трафей Кубка Беларусі - першы на рахунку. Напярэдадні Новага года гэтая спартовая навіна стала выдатным падарункам для ўсёй Магілёўшчыны. Сёння ва ўрачыстай абстаноўцы падзячныя пісьмы і грашовую ўзнагароду ўручыў спартсменам і трэнерскаму складу старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачанка.

04.01.2024 - 18:06

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў абноўленую Канцэпцыю дзяржаўнай кадравай палітыкі. Кіраўнік дзяржавы падпісаў адпаведны ўказ №1, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра.

У абноўленай канцэпцыі забяспечана пераемнасць адносна раней прынятых дакументаў, улічаны практыка работы з кадрамі, агульнасусветныя тэндэнцыі развіцця працоўных адносін, сучасныя рызыкі і пагрозы кадравай бяспецы краіны.

03.01.2024 - 18:03

У Магілёўскай вобласці сёння дадзены ўрачысты старт дабрачыннай акцыі для пажылых людзей «Ад усёй душы». На свята былі запрошаны каля 150 людзей, так званага, элегантнага ўзросту. Першыя прымеркаваныя да акцыі сустрэчы адбыліся яшчэ напярэдадні Новага года.

28.12.2023 - 21:16

Абласное навагодняе дабрачыннае свята сабрала сёння ў Палацы культуры вобласці каля 700 хлопчыкаў і дзяўчынак з усіх куткоў Магілёўшчыны. Запрашэнне на ёлку атрымалі школьнікі, якія праявілі сябе ў вучобе, спорце, творчасці, у тым ліку - дзеці са шматдзетных сем'яў і дзеці-сіроты. Павіншавала хлопчыкаў і дзяўчынак з Новым годам старшыня абласнога Савета дэпутатаў Ірына Раінчык.

26.12.2023 - 14:25

Першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Мікалай Снапкоў з падарункамі і цёплымі віншаваннямі наведаў выхаванцаў Бялыніцкай спецыяльнай школы-інтэрната. Візіт стаў часткай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці».

22.12.2023 - 14:49

Бабруйская спецыяльная школа-інтэрнат прымала віншаванні з надыходзячымі навагоднімі і каляднымі святамі. Падарункі і самыя цёплыя пажаданні ўстанове асабіста перадаў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка.

21.12.2023 - 09:12

Штогадовы абласны баль для навучэнскай моладзі, якая дасягнула высокіх поспехаў у вучобе, творчасці і спорце, сабраў у Магілёве 25 пар дэбютантаў.

19.12.2023 - 15:30

Семінар для асоб, упершыню ўключаных у перспектыўны кадравы рэзерв Магілёўскага аблвыканкама, сабраў сёння каля 40 чалавек. З кандыдатамі ў будучыя кіраўнікі сустрэўся памочнік Прэзідэнта - інспектар па Магілёўскай вобласці Леанід Мартынюк. Мерапрыемства традыцыйна накіравана на развіццё лідэрскіх якасцей і кіраўніцкіх здольнасцей, пашырэнне кругагляду, умацаванне грамадзянскай пазіцыі, папулярызацыю дзяржаўнай грамадзянскай службы.